Весела сёння было ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі! Напярэдадні Дня Жанчын сапраўдны вясенні настрой падарыў прысутным узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” ДУА “Жодзішкаўская сярэдняя школа”. На этнадыскатэцы “Скокі ва ўсе бокі” танчылі ўсе!



































