Добрую справу, ды яшчэ з добрымі людзьмі, ладзіць прыемна і карысна.
Сёння, у рамках раённага суботніка, актыўная моладзь і проста неабыякавыя да гістарычнага мінулага жыхары нашага горада дапамаглі супрацоўнікам Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея ў добраўпарадкаванні тэрыторыі на гісторыка-культурным комплексе пад адкрытым небам "Залатая горка". Вялікая праца была зроблена: прыбралі смецце, пакасілі параснік, прывялі ў парадак варонкі, якія ўтварыліся ў выніку падрыва Залатой горкі часоў Першай сусветнай вайны.
Напрыканцы, галоўным захавальнікам фондаў музея была праведзена экскурсія.
Выказваем падзяку ўсім удзельнікам сённяшняга працоўнага дэсанту.