Ад пачатку лістапада сектар гісторыі Крэўскага замка УК "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" працуе па наступным графіку:
серада-нядзеля з 9.00 да 18.00, перапынак з 13.00 да 14.00. Панядзелак, аўторак - выходныя.
Замовіць экскурсію можна як па папярэднім запісе (801592 38849, 38852, 8029 8718130), так і на месцы, патэлефанаваўшы наўпрост нашаму навуковаму супрацоўніку Зміцеру Рагачову (8 029 8718130). Экскурсія па Крэўскім замку ўключае і наведванне ўнікальнай вежы-дазорцы на Юравай гары, з якой адкрываюцца самыя маляўнічыя краявіды!
https://youtube.com/shorts/qd_4hZikIKY