ВІРТУАЛЬНЫ ПРАЕКТ "Хроніка ваенных гадоў"

07.07.2024

З аператыўнай зводкі №72/оп штаба 3-га Беларускага фронту ад 6-га ліпеня 1944г./ Журнал баявых дзеянняў 3-га Беларускага фронта за ліпень 1944г. С.28, 30, 31.

…Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

 

06.07.2024

У сярэдзіне красавіка 1944 года дыверсійна-разведвальная група "Бура" была закінута з-за лініі фронту на тэрыторыю Смаргонскага раёна. У яе склад уваходзілі 9 чалавек: камандзір М.А. Міхайлашаў, камісар М.Л. Жарыхін, намеснік па разведцы Ф.В. Лапачоў, намеснік па дыверсіі С.Н. Алфееў; М.Я. Гецін, Н.С. Максімаў і В.Л. Папоў – падрыўнікі, В.А. Грыбаў – радыст. Праз кароткі час у групе ўжо налічвалася 34 чалавекі. Вельмі актыўна група праводзіла дыверсіі ў Смаргоні, на ўчастку чыгункі Смаргонь-Маладзечна-Крывічы. За 2,5 месяцы ў гэтых раёнах было ўзарвана 43 варожых эшалоны. 6 ліпеня 1944 г. група злучылася з часткамі Чырвонай Арміі ў лясах каля Валожына.

У 1944 годзе за паспяховае кіраўніцтва групай камандзіру Мікалаю Апанасавічу Міхайлашаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

…Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

 

05.07.2024

З аператыўнай зводкі №72/оп штаба 3-га Беларускага фронту ад 5-га ліпеня 1944г./ Журнал баявых дзеянняў 3-га Беларускага фронта за ліпень 1944г. С.23.:

«5 июля войска успешно развивали наступление, полностью очистили от противника город МОЛОДЕЧНО, а также овладели СМОРГОНЬ, ГРУДЕН, ИВЕНЕЦ, ВОЛОЖИН.

5-я армия.

Части армии за сутки продвинулись на запад до 20 километров, заняли свыше 200 населенных пунктов и к 20.00 вышли на рубежи:

         72 стрелковый корпус, 277 стрелковая дивизия - НАРЕЙШИ, ОЛЕШКИ, КРИВОНОСЫ. 215 стрелковая дивизия – НЕСТАНИШКИ, УСТЬЕЗЕРКИ, ДОБРАЯ РАДА. 63 стрелковая дивизия - на марше в район КУРКУШИ, БОЛЬКОВЩИЗНА.

          65 стрелковый корпус, 144 стрелковая дивизия – форсировала р. Вилия и вышла на рубеж: СТАРАЯ РУДНЯ, БАБЬЯ ЛУЖА. 97 стрелковая дивизия – ЯЖГИ, БЕЛКОВЩИНА. 371 стрелковая дивизия – УКРОПЕНКА, БЕЛАЯ.

          45 стрелковый корпус. Части корпуса на марше, к 6.00. 6.07. сосредотачиваются в районах: 184 стрелковая дивизия - ЖЕЧКИ, БОГДАНОВО, ЛИПНЕВИЧИ. 338 стрелковая дивизия – КУРЕНЕЦ. 159 стрелковая дивизия – СМОРГОНЬ…» 

…Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

 

04.07.2024

З аператыўнай зводкі №72/оп штаба 3-га Беларускага фронту ад 4-га ліпеня 1944г./ Журнал баявых дзеянняў 3-га Беларускага фронта за ліпень 1944г. С.19.:

«Виленское направление.

Противник частями 221, 391 охранной дивизии, 468 ландштурмового батальона, 938, 946 батальонами и 3/712 гренадёрского полка, остатками подразделений 95, 197 и 299 пехотных дивизий и частями 212 пехотной дивизии стремился задержать наступление наших войск, к исходу 4.07. был отброшен на следующий рубеж: западнее берега озера НАРОЧЬ, ЖЕЛЕЗНИКИ, ВОЙСТОМ, ОЛЕНЕЦ (18 км. севернее МОЛОДЕЧНО). Подвижными частями противник был выбит из СМОРГОНЬ».

З аператыўнай зводкі №72/оп штаба 3-га Беларускага фронту ад 4-га ліпеня 1944г./ Журнал баявых дзеянняў 3-га Беларускага фронта за ліпень 1944г. С.21.:

«3 гвардейский механизированный корпус.

К 20.00 вышел на фронт: 35 танковая бригада – овладела СМОРГОНЬ. 7 механизированная бригада – в движении в район СМОРГОНЬ.  8 механизированная бригада – сосредоточена в лесах в районе ВИЛЕЙКА; 9 механизированная бригада – МОЗОЛЫ, РАДЗЕВИЧИ. КП корпуса – 2 км. зап. РАБУНЬ.»

…Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

 

03.07.2024

Сапраўдная тэлеграма начальніка штаба 3-га Беларускага фронту Пакроўскага А.П. аб вызваленні г. Мінска. 

…Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

 

03.07.2024

З аператыўнай зводкі №71/оп штаба 3-га Беларускага фронту ад 3-га ліпеня 1944г./ Журнал баявых дзеянняў 3-га Беларускага фронта за ліпень 1944г. С.17.:

«3 гвардейский механизированный корпус - к 14.00 вёл бой: севернее СМОРГОНЬ и севернее МОЛОДЕЧНО, занимая положение: 7-я механизированная бригада – передовым отрядом ПЕРЕВЕСЬЕ (в документе ошибочно указано ПЕРЕЛЕСЬЕ), главными силами – НАРОЧЬ; 35-я танковая бригада – на переправе через реку ВИЛИЯ севернее ПЕРЕВОЗЫ…» 

…Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

 

03.07.2024

З аператыўнай зводкі №71/оп штаба 3-га Беларускага фронта ад 3-га ліпеня 1944г./ Журнал баявых дзеянняў 3-га Беларускага фронта за ліпень 1944г. С.15.:

«Противник 2.07. подразделениями 56 пехотной, 22-й авиационно-полевой дивизии, 406 полка 201 охранной дивизии, 330 охранным батальоном и остатками разбитых частей 95, 197 и 299 пехотных дивизий оказывал слабое сопротивление, действуя в основном вдоль дорог, к исходу дня вёл бой по линии: МИСУНЫ (10 км. восточнее МЯДЕЛЯ), Западней ГОРОДИЩЕ, БЫЛЬЦЕВИЧИ, БРОНЦЫ. Восточнее СМОРГОНЬ противник вёл бой с нашими подвижными частями.

 В районе восточнее СМОРГОНЬ у убитых изъяты документы 51 полка (видимо охранного)».

…Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

 

02.07.2024

Пачынаючы з 2-га ліпеня 1944 г. войскі 3-га Беларускага фронта пачынаюць вызваленне тэрыторыі Смаргонскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З аператыўнай зводкі №70/оп штаба 3-га Беларускага фронта ад 2-га ліпеня 1944г./ Журнал баявых дзеянняў 3-га Беларускага фронта за ліпень 1944г. С.14.:

«3 гвардейский механизированный корпус к 18.00. передовыми частями вышел на линию: 7 механизированная бригада – Нарочь; 35 – механизированная бригада – Мицковичи; 8-я механизированная бригада к 17.00 находилась в районе Куринец. Положение 9-й механизированной бригады уточняется». 

З дадзенага тэксту становіцца зразумела, што першым населеным пунктам Смаргонскага раёна, вызваленым ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з'явіліся Міцкавічы.

…Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

 

01.07.2024

Запіска кіраўніка кампартыі Беларусі Панамарэнкі на імя сакратара ЦК ВКПБ Андрэева аб стане вызваленых беларускіх гарадоў. Датавана 1 ліпеня 1944 г.

…Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

РДАСПГ; ф. 17, воп. 121, спр. 333, с. 19-22.

 

28.06.2024

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей не рэдкі госць у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Архіўна-даследчая праца штораз звяртае нас за дакументамі, якія там захоўваюцца. Сёння прадстаўляем Вашай увазе наступны дакумент, які музей атрымаў з Нацыянальнага архіва РБ у электронным варыянце.

 

…Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф. 4п, воп. 33а, спр. 490, с. 202, 202 зв.

 

23.06.2024

23 чэрвеня 1944 г. пачалася наступальная аперацыя “Баграціён” – адна з найбольшых стратэгічных аперацый Чырвонай Арміі ў Вялікую Айчынную вайну. За 6 дзён савецкія войскі акружылі і разбілі віцебскую групоўку гітлераўцаў у складзе 5 дывізій, бабруйскую групоўку ў складзе 5 дывізій, на ўсход ад Мінска акружылі больш за 100 тыс. нямецка-фашысцкіх салдат і афіцэраў з вялікай колькасцю баявой тэхнікі. Група армій “Цэнтр” пацярпела паражэнне і, па сутнасці, перастала існаваць.

Разведданясенні штабоў партызанскіх атрадаў і груп брыгады імя Будзённага:

23 июня 1944 г.

В субботу была подложена мина в баню. Немцы успели помыться благополучно. А когда после них пришли их прихвостни полицаи, одному оторвало ногу и двух ранило. За это расстреляли бывшего военнопленного, который поступил в полицию. Видимо, его подозревали в диверсии.

…Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

(з кнігі “Памяць Смаргонскі раён”, 2004 г.)

 

09.06.2024 

Выпіска з дзённіка У.М. Кароткага, камандзіра разведкі партызанскай брыгады імя Гастэлы:

7.6.1944 г. В Крево прибыли 24 машины с немцами (пошли на Шиловичи). Бойцы бригадной разведки вели разведку в деревнях, заготавливали овес.

8.6.1944 г. Вышли на марш. Остановились в лесу около Неровки.

9.6.1944 г. День в тревоге. Вечером достигли Юровского леса.

12.6.1944 г. Бой с немцами. Они подъехалии со стороны Шилович. Вечером вместе с Витебской бригадой – на марш. Всю колонну вел я. При переходе через железную дорогу погибла медсестра. Двинулись к реке Вилия.

2.7.1944 г. Находились на х. Азевичи. Некоторые бойцы и командиры встретились с Красной Армией.

3.7.1944 г. Разведка в сторону Сол.

4.7.1944 г. То же. Бригада расположена в д. Заозерцы.

5.7.1944 г. Ходил в разведку вместе с армейцами.

7.7.1944 г. Разведка под Крево. Бригада в Заозерцах.

8.7.1944 г. Разведка в Слабоде, Крево.”

…Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

(з кнігі “Памяць Смаргонскі раён”, 2004 г.)

 

05.06.2024

Калі ехаць са Смаргоні ў Маладзечна, нельга не заўважыць насупраць сілікатнага завода, у месцы, дзе збліжаецца чыгуначнае палатно з асфальтавай дарогай, невялікі памятны знак, звязаны з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. На помніку віднеецца надпіс:

“На этом месте 02.06.1944 г. в бою с фашистами погибли комсомольцы-партизаны бригады им. Буденного Ковязо Анатолий Игнатьевич, Козел Василий Сидорович. Вечная слава героям!”

Вася Козел родам з вёскі Рудня, Толя Кавяза – з вёскі Ардзяя. Маладыя партызаны атрымалі заданне падарваць фашысцкі эшалон. Падысці да чыгункі, якая патруліравалася ворагам, было вельмі цяжка. Амаль бесперапынна па шашы рухалася нямецкая тэхніка, падыходы да рэек месцамі былі замініраваны. Вася і Толя, пераадолеўшы шашу, папаўзлі да чыгункі. І раптам – моцны выбух: ці адважныя хлопцы наступілі на міну, ці ад фашысцкай кулі ўзарвалася свая, самаробная. Так загінулі юныя партызаны Вася Козел і Толя Кавяза.

Хлопцам, партызанам-падрыўнікам атрада імя Фрунзе брыгады імя Будённага, было па 17 гадоў.

(з кнігі “Памяць Смаргонскі раён”, 2004 г.)

На фота Вася Козел (здымак з фондаў УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”)

 

30.05.2024

Докладная записка командира отряда Працуто командиру бригады имени Гостелло Манохину:

Тов. Манохин!

Направляю т. (товарища, фамилия неразборчиво) и подводу за патронами.

Обстановка следующая:

С севера пока спокойно, с направлений Вилейки-Сморгони с 27.05. ежедневно бомбят деревни 25 самолетов, вслед после бомбежки движутся автомашины, и что остается не сожженным от бомбежки дожигают сами. 29.05. бомбили д.д. (деревни) Укропенку, Колпею, Трилесино, Ордею, Завелье, (название ещё одной деревни неразборчиво, предположительно Луговые).

Трудоспособный народ забирают, детей стариков уничтожают.

Бригада Потапенко и наши отряды размещены как я уже писал раньше.

Бригада Суворова из своего района вышла, двигалась в пешем на базу, но я задержал ее и они сейчас остановились в дер. (деревнях) Спяглица-Нефеды-Свинка – Семенки- (название ещё одной деревни не разборчиво).

Отряд Суслова Штаб.

(дальше неразборчиво)

Пиши новости ваши.

С приветом (дальше неразборчиво)

30.05, 8.40 Працута

 

(Национальный архив Республики Беларусь, ф. 1402, оп. 1, д. 43, л. 62-62 об.)

 

16.05.2024

Выпіска з дзённіка баявых дзеянняў атрада імя Фрунзе брыгады імя Будзённага:

“16.5.1944 г. Группа Голодникова взорвала эшелон на перегоне Залесье – Белая с инженерным имуществом. В результате взрыва разбит 1 паровоз, 8 вагонов, повреждены 4 вагона, 2 платформы.

24.5.1944 г. Голодников с партизанами Шатравским, Станкевичем, Сологубом взорвали эшелон на перегоне Солы-Гаути с боеприпасами. В результате взрыва разбит 1 паровоз, 5 вагонов.”

(Брыгада імя С.М. Будзённага створана на падставе загада ваенна-аператыўнага аддзела пры Вілейскім падпольным абкоме КП(б)Б 08.12.1943г. (камандзір брыгады Чаркасаў В.А., камісар Харын Ц.Дз., начальнік штаба Немаў М.Дз.)

…Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

(Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, ф. 3776, воп. 1, спр. 3, л. 73-79.)

 

12.05.2024

З успамінаў Міхаіла Пятровіча Арэхава, камандзіра партызанскага атрада імя Молатава:

“Мой отряд получил задание организовать разведку и сковывать действия Сморгонского и Войстомского гарнизонов, препятствовать передвижению врага по дорогам Сморгонщины. В отряде была создана специальная разведывательная группа, которую возглавлял Афанасий Клавсуть. Данные о гарнизоне передавались по цепочке, в состав которой входила молодежь и подростки. Среди них Николай Царик, Петр Мусский, Виктор Мусский, Иван Дремлюк и другие. Благодаря им мы знали о намерениях немцев. Так, в мае 1944 года в отряд прилетела тревожная весть: фашисты грабят деревни Замостье, Угляны, Шестаки и другие, забирают молодежь для угона в Германию. К месту событий был выдвинут отряд и организована засада у деревни Шестаки. Отряд фашистов был разбит, награбленное добро люди разобрали, а мобилизованная молодежь вернулась домой.”

...Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў.

(з кнігі “Памяць Смаргонскі раён”, 2004 г.)

 

01.05.2024 

З партызанскіх успамінаў Івана Васільевіча Пятрова, камісара партызанскага атрада імя Ватуціна 2-ой брыгады імя Суворава: 

"Набліжаўся Міжнародны дзень салідарнасці працоўных 1 Мая 1944 г. Народныя мсціўцы атрада імя Ватуціна – падрыўная група ў складзе В. Калдуненкі, І. Вараб’ёва, М. Сенчанкі, М. Ляпёшкіна ў падарунак Першамаю ў раёне станцыі Солы пусціла пад адхон варожы эшалон. Узвод П. Ігнатоўскага знішчыў мост на рацэ Нарач. Гэтым быў адрэзаны шлях праціўніка з Вілейкі на Смаргонь. Другія групы і асобныя снайперы знішчалі гітлераўцаў на шашэйных дарогах Маладзечна – Смаргонь, Свір – Смаргонь. Падводзячы баявыя вынікі, камандаванне атрада імя Ватуціна прыняло рашэнне правесці ў в. Навасёлкі, дзе ён дыслацыраваўся, святочны партызанскі парад у гонар 1 Мая.

...Набліжаўся дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў."

(з кнігі "Памяць Смаргонскі раён", 2004 г.)