Трэцяя зала «Святло і цемра. Стагоддзе ХХ-е»-прадставіць Смаргоншчыну ў мірны і ваенны час. «Мёртвым горадам» паўстане Смаргонь у гады Першай сусветнай вайны. Расповед пойдзе аб цяжкіх буднях салдат, аб выпрабаваннях, якія выпалі на долю бежанцаў, аб жаночым «батальёне смерці» прапаршчыка М. Бачкаровай.
Хвіліны цішыні – жывапісныя работы мастака Паўла Южыка. Не пакіне абыякавымі і тэма Вялікай Айчыннай вайны: нямецкая акупацыя, трагедыя габрэйскага гета, лагер ваеннапалонных, генацыд мірнага насельніцтва Смаргоншчыны. Фатаграфіі і дакументы пакажуць гераізм і бясстрашнасць партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў і воінаў – вызваліцеляў.