9 ліпеня 2021 года УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” прадставіў цікавую анімацыйную праграму “Сохраняя память героической Сморгони”, прымеркаваную да 105 – годдзя штурма “Залатой горкі” у гады Першай сусветнай вайны. Незвычайныя дзеі адбываліся ў памятным месцы – на тэрыторыі гісторыка – культурнага комплекса пад адкрытым небам “Залатая горка” па лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну 1915-1918гады.
Невялікі экскурс ў мінулае азнаёміў гасцей з асноўнымі падзеямі, якія адбываліся ў ваенныя гады, акцэнтуючы ўвагу на баявых дзеяннях, якія разгортваліся пад Смаргонню ўлетку 1916 года.
Нечакана для гасцей гісторыя вайны ажывала на вачах. Асабліва ўразіў бой, якія завязаўся паміж рускімі і кайзераўскімі салдатамі. А пасля, у хвіліны зацішша – часовага перамір’я, салдат сапёрнага батальёна інжынерных войскаў рускай арміі прадэманстраваў абмундзіраванне двух армій.
З вялікай цікавасцю госці, асабліва дзеці, знаёміліся з прадметамі ваеннага рыштунку і салдацкага побыту, а таксама шанцэвымі інструментамі інжынерных войскаў. Якой была даваенная Смаргонь і якой стала ў ваенны час, адлюстравала фотавыстава, прадстаўленная cмаргонскім музеем.
Для стварэння выеннай атмасферы, магчымасці зрабіць незабыўныя кадры, была арганізавана фотазона. Дзеці з задавальненнем прымяралі салдацкія шынялі і фуражкі.
Захоўваючы гістарычную памяць мы захоўваем гераічнае мінулае Смаргоншчыны, папулярызуем аб’екты ваеннна – гістарычнай спадчыны, сярод якіх унікальны гісторыка-культурны комплекс пад адкрытым небам “Залатая горка”.
Выказваем словы падзякі за дагамогу ў арганізацыі анімацыйнай праграмы кіраўніку клуба рэканструктараў Дземідовічу К., начальніку аддзела спорта і турызма Смаргонскага райвыканкама Лобану А.Г., дырэктару ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка” Афанасьевай С.М.
З Вамі і для Вас, УК “Смаргонскі гісторыка – краязнаўчы музей”!