Дырэктарам УК "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" Аленай Бобінай арганізавана правядзенне рэстаўрацыйных прац на гісторыка-культурнай каштоўнасці "Капліца-пахавальня Качаноў у в. Івашкаўцы Смаргонскага раёна". Работы праводзяцца за кошт сродкаў інвестара, вялікага шанавальніка беларускай гісторыі і культуры. Праведзены рамонт прыступак, выканана адмостка вакол будынка капліцы. У дадзены момант ажыццяўляецца рэстаўрацыя аўтэнтычных металічных дзвярэй. На бліжэйшы час запланаваны рамонт даху. Гэта асноўныя працы, якія забяспечаць захаванасць помніка архітэктуры на доўгія гады.
https://ont.by/news/vozle-smorgoni-nachalas-restavraciya-chasovni-usypalnicy-roda-kochanov#bounce



































