Да свята Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь УК “Смаргонскі гісторыка – краязнаўчы музей”падрыхтаваў і прадставіўшаноўнай пабліцы выязную часовую экспазіцыю “Гістарычнымі сцежкамі Смаргоншчыны”, дзе адлюстраваны наш край у розныя гістарычныя эпохі, пачынаючы ад першых уладароў Смаргоні да сучаснасці.
Зацікавілі наведвальнікаў экспазіцыі і прадметы з фондаў музея: каменныя ядры і керамічныя вырабы з раскопак Крэўскага замка, вайсковы рыштунак і прадметы салдацкага побыту часоў Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, прадметы тэхнікі 60 – 80 гадоў XX стагоддзя.
Цикавай гульнёй для дзяцей сталі вялікія пазлы, з дапамогай якіх гісторыя аб смаргонскіх дрэсіраваных мядзведзях ажывала на вачах.
Для падлеткаў прапанавалі прыгодніцкі квэст “Скарб смаргонскіх уладароў”. Падчас падарожжа па памятных месцах гарадскога парку ўдзельнікі квэсту выконвалі цікавыя заданні, звязаныя з легендарнымі асобамі мінуўшчыны, з падзеямі Першай сусветнай вайны, з помнікамі архітэктуры. Самае галоўнае – скарб смаргонскіх уладароў быў знойдзены.
Уразіў жыхароў горада сваімі работамі і Смаргонски мастак Анатоль Суравец.
Выказваем словы падзякі за дагамогу ў арганізацыі работы пляцоўкі аддзелу культуры Смаргонскага райвыканкама, музею-сядзібе М.К.Агінскага, мастаку А.Сураўцу.
З Вамі і для Вас, УК “Смаргонскі гісторыка – краязнаўчы музей”!