"Вялікае княства Крэўскае: час збіраць камяні"... 5 лістапада 2022 года на Юравай гары ў аг.Крэва Смаргонскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленай вежы-дазорцы 14-15 стст., як часткі абарончай сістэмы Крэўскага замка.
У 14 стагоддзі вежа выкарыстоўвалася для кругавога назірання за наваколлем і перадачы сігналаў аб небяспецы. Сёння ж вежа дапаможа наведвальнікам вярнуцца ў мінулае, адчуць сябе сапраўдным сярэднявечным крэўскім месцічам, дазволіць убачыць прыгажосць і веліч гэтых мясцін.
https://www.shliah.by/news/obshhestvo/news30300.html
15 кастрычніка ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё 37- й персанальнай выставы пад назвай "Дзяды" беларускага мастака Эдуарда Мацюшонка. Аўтар карцін пазнаёміў публіку з работамі, якія прысвечаны дзядам, сям ' і, радзіме. Прадоўжылася мерапрыемства за круглым святочным сталом, дзе госці ўспаміналі сваіх продкаў, чыталі ўласныя вершы.
У рамках 12-й абласной дэкады "Залаты ўзрост" УК "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" запрашае людзей сталага ўзросту ў Міжнародны дзень сталага чалавека, 1 кастрычніка 2022 года, бясплатна наведаць пастаянную экспазіцыю "Дарогай сустрэч" і выставы з уласных фондаў музея.
В Сморгонском историко-краеведческом музее прошло торжественное открытие выставки "Сморгонщина с 1939 по 2022", приуроченной ко Дню народного единства, который отмечается в Беларуси 17 сентября.
14 верасня 2022 года, напярэдадні 107-й гадавіны з пачатку 810-дзённай гераічнай абароны Смаргоні ў Першую сусветную вайну, якая прыйшла на Смаргонскую зямлю 15 верасня 1915 года, УК "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" правёў суботнік на сваім аб'екце "Гісторыка-культурны комплекс пад адкрытым небам "Залатая горка" па лініі супрацьстаяння ў гады Першай сусветнай вайны 1915-1918 гг".
Гэта не толькі і не столькі добраўпарадкаванне тэрыторыі, але перадусім даніна памяці і павагі ахвярам Першай сусветнай вайны.
Супрацоўнікі скасілі і прыбралі траву і дробныя кустарнікі, вывезлі бытавое смецце.