“Дазвольце запрасіць на танец”!.. Пад такой назвай адбылася святочная імпрэза ў Смаргонскім гісторыка–краязнаўчым музеі, прымеркаваная да Міжнароднага дня жанчын.
Узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” ДУА “Жодзішкаўская сярэдняя школа” пад кіраўніцтвам Кацярыны Дудзінскай, ўдзельнік і дыпламант шматлікіх конкурсаў і фестываляў, уразіў падрыхтаванай праграмай. З вялікім задавальненнем госці танцавалі побытавыя танцы, гульня дала магчымасць праявіць сябе, а меладычныя песні стваралі бадзёры настрой.
З надыходзячым святам – 8 сакавіка!