8 кастрычніка 2021года ў Смаргонскім музеі адбылася святочная вечарына “Алея зорак”, прысвечаная паэтам, пісьменнікам, скульптарам, мастакам і музыкантам, юбілярам-землякам Смаргоншчыны 2021 года, асобам, чыё жыццё звязана з малой радзімай - Віктар Роўда, Аляксандр Дзяруга, Аляксандр Шыдлоўскі, Алесь Салагуб, Майсей Кульбак, Павел Савоська, Алла Клемянок, Уладзімір Някляеў, Ісаак Іткінд, Уладзімір Церабун, Анатоль Бяляўскі, Аляксандр Іваноў.
З нагоды юбілея Алу Леанідаўну Клемянок, беларускую паэтку, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў віншавалі: Ганна Аляксандраўне Ханевіч, галоўны спецыяліст аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама, Алена Вячаславаўна Бобіна, дырэктар Смаргонскага гісторыка- краязнаўчага музея і былыя ўдзельнікі дзяцячага гуртка журналістыкі Ільясевіч Ангеліна і Самаркіна Арына. Майстра паэтычнага слова прачытала гасцям вечарыны некалькі вершаў. Цудоўныя песні і музычныя кампазіцыі падаравалі гасцям вечарыны салісты дзіцячай школы мастацтваў імя М.К.Агінскага Антонава Ксенія, Сухалет Таццяна, салісты цымбальнага аркестра імя А.Дзяругі Вольга Грагоўская і Яўгенія Ломаць, удзельніца народнага хора ветэранаў Смаргонскага раённага цэнтра культуры Валянціна Бажыдай, якая яшчэ прачытала і ўласныя вершы.