Ноч музеяў прайшла 20 траўня ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым. Госці тэатралізаванай праграмы "Крэўскі замак: калі гісторыя ажывае" сталі сведкамі заручынаў польскага караля Ягайлы і Соф'і Гальшанскай, пачынальнікаў каралеўскай дынастыі Ягелонаў, якіх звёў разам Вялікі князь Літоўскі Вітаўт. Тут было ўсё: і рыцарскія турніры, і баль з сярэднявечнымі спевамі і танцамі, гульнямі ды забавамі! На кірмашы можна было набыць сувеніры ад майстроў народнай творчасці і пачаставацца хатнімі стравамі і напоямі. Мерапрыемства выклікала шчырае захапленне ва ўсіх прысутных і шырокі рэзананс у інтэрнэт-супольнасці. Смаргонскі музей, у сваю чаргу, працягне сваю плённую працу па папулярызацыі гісторыі і культуры роднага краю!