31 сакавіка 2022 года ў Смаргонскім музеі адбылася прэзентацыя матэрыялаў аб генацыдзе мірнага насельніцтва Смаргоншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перададзеных пракуратурай Смаргонскага раёна.
Пракурор Клышэвіч Андрэй Антонавіч пазнаёміў прысутных з картай спаленых вёсак і месцаў расстрэлаў мірнага насельніцтва, копіямі архіўных дакументаў з крымінальных спраў па факце расстрэлу жыхароў вёсак Васюкі і Солы, адказаў на пытанні. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўлады Смаргонскага раёна, педагогі ўстаноў адукацыі, журналісты.
Музей заўседы з’яўляўся захавальнікам гістарычнай памяці нашага народа. Набыцце новых гістарычных звестак і дакументаў стане асновай працы па іх папулярызацыі, выхоўваючы ў маладога пакалення павагу да гісторыі роднай Беларусі.