Свята "Крэва на скрыжалях часу" адбылося ў Крэўскім замку. Рэканструкцыя падзей 2-ой паловы 16 - 17 стст., марш ганаровай Крэўскай варты, выстава - продаж майстроў народнай творчасці, музыка і танцы, гульні ды конкурсы чакалі гасцей на замкавай тэрыторыі. Знакавым стала выступленне даследчыка Крэўскага замка, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук Алега Іванавіча Дзярновіча, які распавёў прысутным пра апошнія навіны з раскопак у замку. Выступленне фальклорнага гурта "Арацэя" стала цудоўным завяршэннем святочнай праграмы.