12 ліпеня ў Крэўскім замку было па-сапраўднаму горача! І не толькі ад спякотнага летняга надвор'я. Фестываль "Крэва на скрыжалях часу" у чарговы раз сабраў на замкавым двары аматараў гісторыі. Паглыбіцца ў эпоху сярэднявечча дапамагалі гасцям мерапрыемства клубы гістарычнай рэканструкцыі, музычныя калектывы, тэматычныя пляцоўкі, на якіх можна было і з лука пастраляць, і на шаблях пазмагацца.
Конна-гістарычны клуб Залатая шпора", прадставілі гледачам трукава-гумарыстычнае коннае шоу.
А падчас вялікай баталіі замкавы двор на некаторы час ператварыўся ў сапраўднае поле бою, на якім сустрэліся войскі Вялікага княства Літоўскага са шведамі. Сярэднявечныя танцы ды гульні стваралі цёплую, па-сапраўднаму сяброўскую атмасферу свята. А інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых дапамагалі кожнаму знайсці забавы па-інтарэсах.
Ужо традыцыйным сталі падчас фестывалю лекцыі кандыдата гістарычных навук Алега Дзярновіча, які распавядае аб найноўшых даследаваннях Крэўскага замка. На гэты раз Алег Іванавіч адказваў на пытанне "Колькі вежаў было ў замку".
Вогненным шоу быў завершаны гарачы фестывальны дзень.