29.06.2025

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей прыняў удзел у фестывалі-кірмашы "Смаргонскія абаранкі". Гасцей кірмаша чакалі адразу дзве інтэрактыўныя музейныя пляцоўкі: "Колазварот гісторыі" і "Турыстычныя жамчужыны Смаргоншчыны".

На фестывалі-кірмашы "Смаргонскія абаранкі" кіпела праца на інтэрактыўнай пляцоўцы "Колазварот гісторыі", на якой кожны жадаючы мог пазнаёміцца з гісторыяй стварэння смачнейшага кулінарнага прадукта, а таксама прыняць удзел у майстар-класе па вырабу смаргонскай абаранкі.

А Крэўскі замак сустракаў гасцей свята на інтэрактыўнай пляцоўцы "Турыстычныя жамчужыны Смаргоншчыны", на якой можна было пазнаёміцца з гісторыяй узвядзення замка, разгледзець прадметы, знойдзеныя пад час археалагічных даследванняў, а таксама паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях.