
У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі ўрачыста адкрыта выстава "Пад сямейным парасонам", прымеркаваная да тыдня бацькоўскай любові. Пачалося мерапрыемства з выступлення ўзорнага вакальнага гурта эстраднай песні "Радасць" Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Майстар па рабоце з дрэвам Алег Зубкевіч правёў майстар-класс і падзяліўся вопытам разьбяра з падрастаючым пакаленнем.
Запрашаем усіх пагрузіцца ў атмасферу сямейнай цеплыні і творчасці ў выставачнай зале нашага музея!

































