19.12.2025

19 снежня, напярэдадні навагодніх святаў, у музей на “Калядныя вячоркі” завіталі навучэнцы 1 “А” класа гімназіі, якія паўдзельнічалі ў інтэрактыўна-гульнёвай праграме “І запалілася Калядная зорка”, падчас якой пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Калядаў. Дзеці пераўвасобіліся ў сапраўдных калядоўшчыкаў, вывучылі велічальныя песні і разам з Калядой і мядзведзем  адправіліся калядаваць. Пагулялі, патанчылі, атрымалі салодкі пачастунак ад Гаспадыні-абараначніцы, і нават дапамаглі запаліць Калядную зорку.