Напярэдадні зімовых святаў Смаргонскі музей запрасіў дзетак і іх бацькоў на святочную вечарыну “І запалілася Калядная зорка”. Гасцей мерапрыемства чакалі сустрэчы з персанажамі беларускіх рэлігійных традыцый родных часоў, прыемныя сюрпрызы і падарункі. Адзін з герояў свята, Каляда, распавёў аб старажытнай традыцыі святкавання Калядаў. Рэлігійны персанаж Раство нагадаў аб хрысціянскім свяце Нараджэння Хрыстова. Цыганскі барон Ян Марцінкевіч з мядзведзем Барутам былі галоўнымі калядоўшчыкамі, што завіталі да гаспадынькі-абараначніцы і пацешылі гасцей святочнага вечара. З вялікім задавальненнем дзеці дапамагалі Снягурачцы шукаць Дзеда Мароза, які трапіў у завею, а знайшоўшы, разам запальвалі агеньчыкі на святочнай елачцы. Упрыгажэннем вечара стала тэматычная пляцоўка “Раство Хрыстова”, якая стварыла атмасферу казачнасці.
Віншуем усіх з надыходзячымі святамі Раства Хрыстова і Новым годам!!!
З найлепшымі пажаданнямі, Ваш Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей!