6 сакавіка ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбыўся ўрачысты прыём жанчын са старшынёй райвыканкама Андрэем Валер’евічам Гардзеем.
5 сакавіка ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі ўзорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” Жодзішкаўскай сярэдняй школы пазнаёміў шасцікласнікаў сярэдняй школы №1 г. Смаргоні з традыцыяй святкавання прыходу вясны на Смаргоншчыне пад час правядзення інтэрактыўна-гульнёвай праграмы “Гуканне вясны”. З цікавасцю дзяўчынкі і хлопчыкі слухалі песні-вяснянкі, з задавальненнем ўдзельнічалі ў карагодах і гульнях, а таксама спрабавалі іграць на побытавых інструментах.
Навучэнцы 2-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Смаргоні” прынялі актыўны ўдзел у музейным занятку “Смаргонскія абаранкі”, арганізаваным навуковым супрацоўнікам Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Навуковы супрацоўнік Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея ў межах праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё!" прачытала для навучэнцаў гімназіі лекцыю "Смаргонскія найгрышы - нематэрыяльная культурная спадчына Рэспублікі Беларусь".
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей прыняў удзел у агульнарэспубліканскім мерапрыемстве - напісанні Усебеларускай дыктоўкі.
У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі ўрачыста адкрыта выстава "Пейзажы маёй Радзімы" мастака Вячаслава Аўгусціновіча.
В Сморгонском историко-краеведческом музее прошел час памяти и скорби "Холокост - трагедия человечества". На мероприятие в музей приехали учащиеся Гравжишковской базовой школы Ошмянского района и Сморгонские гимназисты. Ребята посетили экспозицию музея "Дорогой встреч", познакомились с историей Сморгонщины. В зале, где отражены события Великой Отечественной войны на минуту все замолчали, склонив голову и отдавая дань памяти жертвам Холокоста.
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей і сектар гісторыі Крэўскага замка з 27 студзеня прымае ўдзел у выставе дасягненняў "Мая Беларусь" у міжнародным выставачным комплексе БелЭкспа. На прасторы міжнароднага выставачнага цэнтра прадстаўлена Гродзенская вобласць, з яе турыстычнымі жамчужынамі,сярод якіх і Крэўскі замак.