З культурна-адукацыйнай работай Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея з рознаўзроставай аўдыторыяй пазнаёміліся сёння ўдзельнікі рэспубліканскага семінара-практыкума. Госці прынялі ўдзел у анімацыйнай праграме "Мядзведзь Барута і абаранкавыя гісторыі", пазнаёміліся з экспазіцыяй "Дарогай сустрэч" і наведалі часовыя выстаўкі музея.






































