Вось такую класную сумку-шопер маладога Смаргонскага мастака і дызайнера Данііла Дзямко можна набыць у нашым музеі! Заставайцеся ў ЭКА- і ў ЭТНА-трэндзе разам з намі!
12 сакавіка 2021 года ва ўстанове культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Маляваныя дываны Ніны Бохан”. На выставе шырока прадстаўлены маляванкі самабытнай мастачкі, аб якіх стала вядома беларускаму грамадству дзякуючы даследчай дзейнасці журналісткі Галіны Антонавай і сябра Студэнтскага этнаграфічнага таварыства Аляксея Крукоўскага.
Ніна Бохан – жанчына са складаным лёсам, якая хадзіла ад вёскі да вёскі ў пошуках прытулку, і ў якасці падзякі людзям, што яе прымалі, малявала на дыванах, цыратах, посцілках, проста на сценах свае жывыя, сакавітыя, незвычайныя творы. Сёння шэраг яе работ знаходзіцца ў музеі, і кожны можа прыйсці і бліжэй пазнаёміцца з яскравай прадстаўніцай беларускай народнай творчасці. У рамках выставы таксама можна даведацца аб паспяховым укараненні народнага мастацтва па матывах маляванак Ніны Бохан у выхаваўча-адукацыйную дзейнасць і пазнаёміцца з работамі маладых дызайнераў, натхнёных творамі мастачкі.
Больш фота гл. ў ФОТАГАЛЕРЭІ
У рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі" ва ўстанове культуры" Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" адбылася інфармацыйная сустрэча на тэму "Эвакуацыя пры пажары" з удзелам спецыяліста Смаргонскага РАНС Надзеі Вайнілка.
Больш фота глядзі ў ФОТОАГАЛЕРЭІ
5 лютага 2021 года ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Абаронцы нашай зямлі праз стагоддзі», прысвечанае «Абаронцам Айчыны». Тым, хто стагоддзі таму, знаходзіўся ва ўмовах пастаяннай жорсткай барацьбы з крыжацкай агрэсіяй. Хто мужна і рашуча бараніў родную зямлю ў 1812 годзе. Хто служыў жывым прыкладам увасаблення ідэалаў вернасці і гонару, служэння і яднання, самаахвяравання і адвагі ў Першую сусветную і Вялікую Айчынную войны.
Сярод пачэсных гасцей на адкрыцці выставы прысутнічала - Начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Мар’янаўна Ражэва. Арганізатар выставы – наш зямляк, кіраўнік клуба 22-га лінейнага палка ВКЛ Канстанцін Дземідовіч пазнаёміў прысутных гасцей з мундзірамі воінаў ВКЛ, Расійскай імперыі, СССР, якія выкарыстоўваліся на тэрыторыі беларускіх зямель з XIII па XX стагоддзі.
Запрашаем наведаць выставу «Абаронцы нашай зямлі праз стагоддзі», якая працуе з 5 лютага па 28 лютага 2021 года.
21 января 2021 года в Сморгонском историко-краеведческом музее состоялось торжественное открытие выставки «Светильники христианской веры». Среди почётных гостей на выставке присутствовали: начальник отдела культуры Сморгонского районного исполнительного комитета Ражева Т.М., настоятель Спасо-Преображенского собора протоиерей Анатолий, настоятель церкви святых апостолов Петра и Павла отец Валентин, пробощ костёла святого Иоанна Павла II отец Евгений.
На выставке «Светильники христианской веры» представлен информационный материал о католических и православных храмах Сморгонщины и широкий предметный ряд из фондов Сморгонского музея. Это иконы второй половины XIX века, иконки, кресты с распятием, складни, чаши, печатные издания, фотографии священников, арнаты. Отец Валентин и отец Анатолий предоставили на выставку литургическую литературу и ризу, отец Артур - священнослужитель костёла св. Михаила Архангела предоставил уникальную литургическую утварь - распятье алтарное католическое XIX века, алтарный реликвиярий с мощами святых XVIII века, трон для монстранции XIX века, статую св. Екатерины Сиенской XIX века. Благодарим всех, кто принял участие в организации и открытии выставки.
Выставка работает с 21 января по 28 февраля 2021 года. Стоимость входного билета: детский – 1 рубль, экскурсионный билет 3 рубля, взрослый – 1 рубль 50 копеек.
Фота глядзі ў раздзеле "ФОТАГАЛЕРЭЯ"