11 красавіка адзначыў свой 75-гадовы юбілей наш вядомы зямляк Уладзімір Васільевіч Церабун. Член Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Ганаровы грамадзянін Смаргоні, скульптар, мастак, графік. Яго творы ўстаноўлены ў розных кутках Беларусі, а наш родны горад упрыгожваюць восем яго работ. Сапраўдны сябра Смаргонскага музея, які з задавальненнем удзельнічае ў нашых мерапрыемствах і дапамагае ў іх арганізацыі, які папаўняе музейныя фонды сваімі работамі. Сардэчна віншуем Вас, паважаны Уладзімір Васільевіч, і жадаем моцнага здароўя, творчых поспехаў і натхнення!





































