Навіны

22 июня 2022 года в Сморгонском историко-краеведческом музее собрались ветераны труда и молодые специалисты Государственного опытного лесохозяйственного учреждения «Сморгонский опытный лесхоз» на встречу – воспоминание «Детство, опалённое войной». Дети войны, отработавшие долгие годы в сфере лесного хозяйства, поделились своими воспоминаниями о военном времени, которое легло тяжким грузом на их детские судьбы. Полоневич Станислав Болеславович, Ручица Дарья Владимировна, Пахомова Мария Изидоровна – их детство опалила война. Слушая их рассказы каждый из присутствующих понимал, сколько пришлось пережить и испытать тем маленьким ребятишкам, которыми они тогда были. Сейчас это взрослые, самодостаточные, прекрасные люди, которые благодаря тяжёлому труду, целеустремлённости и бесконечному желанию жить получили образование, создали семьи и работали долгие годы на благо Родины.

Молодое поколение ребят поделилось своими знаниями о фронтовых подвигах своих прадедов. Минутой молчания гости встречи почтили память погибших в Великой Отечественной войне.

На мероприятии выступили заместитель директора по идеологической работе Сморгонского опытного лесхоза Андрей Зенонович Петровский и председатель ветеранской организации Наталья Антоновна Колбыко, которая передала в библиотеку музея книгу «Навечно в сердце народном». Гости посетили экспозицию музея, а в завершении мероприятия возложили цветы у памятника «Переправа». В знак уважения и на память о сегодняшней встрече сотрудники музея подарили «детям войны» памятные сувениры.

Ноч музеяў прайшла 20 траўня ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым. Госці  тэатралізаванай праграмы "Крэўскі замак: калі гісторыя ажывае" сталі сведкамі заручынаў польскага караля Ягайлы і Соф'і Гальшанскай, пачынальнікаў каралеўскай дынастыі Ягелонаў, якіх звёў разам  Вялікі князь Літоўскі Вітаўт. Тут было ўсё: і рыцарскія турніры, і баль з сярэднявечнымі спевамі і танцамі, гульнямі ды забавамі! На кірмашы можна было набыць сувеніры ад майстроў народнай творчасці і пачаставацца хатнімі стравамі і напоямі. Мерапрыемства выклікала шчырае захапленне ва ўсіх прысутных і шырокі рэзананс у інтэрнэт-супольнасці. Смаргонскі музей, у сваю чаргу, працягне сваю плённую працу па папулярызацыі гісторыі і культуры роднага краю!

ФОТА

Крэўскі замак зноў пачынае прымаць гасцей! З 21 траўня экскурсійнае абслугоўванне турыстаў будзе праходзіць кожную пятніцу, суботу і нядзелю з 9.00 да 18.00. Папярэднюю замову экскурсій можна ажыццявіць па тэл. 8(01592) 38849, 38852, альбо на сайце музея museumsmorgon.by.  У гэтым сезоне мы запланавалі шмат цікавых падзей і мерапрыемстваў! Чакаем шаноўных гасцей у Крэўскім замку!

13 мая 2022 года ў аг. Крэва на часовай пляцоўцы ўсталяваны павільён для размяшчэння сектара гісторыі Крэўскага замка. Тут будуць знаходзіцца каса, працоўныя месцы для экскурсаводаў і сувенірная крама. Пляцоўка пад пастаяннае размяшчэнне павільёна з падключэннем да сетак камунікацыі ў дадзены момант знаходзіцца на стадыі праектавання. Здача аб'екта запланавана на лістапад 2022 года. Тады ж у павільёне пачнуць працаваць санітарныя вузлы. На час турыстычнага сезона 2022 года музей забяспечыць устаноўку і функцыянаванне бліз аб' екта наведвання бія - прыбіральні.

Больш ФОТА

9 МАЯ- ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ! 
Лісты Салдатам Перамогі пісалі сённяшнім святочным днём жыхары і госці нашага горада разам з супрацоўнікамі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея, падчас выязной выставы "Вайна. Перамога. Памяць." На некалькі гадзін музей стаў палявым. У гарадскім парку з'явілася сапраўдная штабная палатка, у якой кожны жадаючы мог акунуцца ў побыт савецкага афіцэра, пазнаёміцца з каштоўнымі дакументамі і арыгінальнай партызанскай картай, паглядзець відэаролік "Парад Перамогі 1945 года" і выказаць словы падзякі тым, хто прынёс на сваіх плячах мір.
З 9 мая 45-га мінула 77 гадоў, але радасць ад перамогі за гэты час не стала менш значнай. Мы памятаем, мы ганарымся подзвігам ветэранаў і мы ўдзячныя кожнаму, хто набліжаў гэты святочны дзень! 
Віншуем усіх з Днём Перамогі!

ФОТА

УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” прыняў удзел у
абласным семінары “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”, які
адбыўся 26-27 красавіка 2022 года. За два дні дырэктары і супрацоўнікі
музеяў Гродзенскай вобласці наведалі раённыя музейныя экспазіцыі ў Іўі,
Гальшанах, Залессі, Смаргоні, Кушлянах і Ашмянах.
У першы дзень семінара гасцей сустракаў і Крэўскі замак, у якім
дырэктар музея Алена Бобіна пазнаёміла ўдзельнікаў з арганізацыяй
культурна-адукацыйнай работы на аб’екце, а таксама з этапамі рэстаўрацыі
гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Галоўны захавальнік фондаў Павел Картавік распавёў гасцям гісторыю
стварэння экспазіцыі нашага музея, а навуковы супрацоўнік Вольга
Самаркіна падзялілася асаблівасцямі арганізацыі працы з музейнымі
наведвальнікамі. У канферэнц-залі музея гасцей вітаў ансамбль народнай
музыкі “Гулянок”, удзельнікі якога з’яўляюцца носьбітамі музычна-
інструментальнай традыцыі Смаргонскага раёна “Смаргонскія найгрышы”,
шэраг мелодый з якіх быў прадстаўлены калегам з вобласці. З
інфармацыйным паведамленнем выступіла Аўдзей Надзея Віктараўна,
кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь.
Таксама ўдзельнікі семінару наведалі і гісторыка-культурны комплекс
пад адкрытым небам “Залатая горка”.
Вынікі семінару былі падведзены ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя
Багушэвіча.

ФОТА

Добрую справу, ды яшчэ з добрымі людзьмі, ладзіць прыемна і карысна. 
Сёння, у рамках раённага суботніка, актыўная моладзь і проста неабыякавыя да гістарычнага мінулага жыхары нашага горада дапамаглі супрацоўнікам Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея ў добраўпарадкаванні тэрыторыі на гісторыка-культурным комплексе пад адкрытым небам "Залатая горка". Вялікая праца была зроблена: прыбралі смецце, пакасілі параснік, прывялі ў парадак варонкі, якія ўтварыліся ў выніку падрыва Залатой горкі часоў Першай сусветнай вайны. 
Напрыканцы, галоўным захавальнікам фондаў музея была  праведзена экскурсія.
Выказваем падзяку ўсім удзельнікам сённяшняга працоўнага дэсанту.

ФОТА

Таленавіты мастак, чалавек з непараўнальна багатым  унутраным светам, адораны філасофскім мысленнем, а ў вачах - непадробная дабрыня... Карціны Эдуарда Мацюшонка - гэта, безумоўна, высокі мастацкі ўзровень, патрыятызм, любоў да сваёй Бацькаўшчыны, шанаванне яе гісторыі і ўхваленне галоўных чалавечых каштоўнасцей. 
Нашаму музею пашчасціла прымаць у сябе выставу спадара Эдуарда "Адна зямля". На ўрачыстым адкрыцці панавала ўтульная, шчырая, сямейная атмасфера. Перш за ўсё гэта было заслугай самаго мастака, чые словы ішлі ад сэрца і краналі самыя тонкія струны душы кожнага прысутнага. З адкрыццём выставы павішнавала мастака дырэктар музея Алена Бобіна, якая прачытала шэраг вершаў, прысвечаных Радзіме. З вершамі і песнямі выступіла госцця з вёскі Варняны Астравецкага раёна. Шмат цёплых слоў выказалі родныя, блізкія, сябры і прыхільнікі Эдуарда Ўладзіміравіча.
Шаноўныя жыхары і госці Смаргоншчыны! 
Запрашаем Вас наведаць выставу карцін Эдуарда Мацюшонка "Адна зямля", якая будзе працаваць у музеі да 4 мая 2022 года.

ФОТА