Навіны

"Вялікае княства Крэўскае: учора, сёння, заўтра"! У Крэўскім замку прайшла Ноч музеяў. Экскурсія з элементамі тэатралізацыі, выстава артэфактаў, знойдзеных пры раскопках у аг.Крэва, квэст-гульня, сярэднявечныя забавы ды салодкія пачастункі чакалі гасцей мерапрыемства. Удзельнікі Ночы музеяў сталі сведкамі адкрыцця новай Крэўскай традыцыі - праход ганаровай варты ад замкавай брамы да вежы-дазорцы на Юравай гары.
Фотарэпартаж і артыкул Аксаны Гейбовіч. 

https://www.shliah.by/news/obshhestvo/kultura/news32616.html

Дзень Перамогі Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей адзначыў выязной выставай "Смаргонь партызанская". У гарадскім парку жыхары і госці нашага горада змаглі пазнаёміцца з прадметамі партызанскага побыту. Асаблівая ўвага была нададзена сапраўднаму партызанскаму журналу.  Дарослыя і дзеці паглыбляліся ў гісторыю: цікавіліся экспанатамі, удзельнічалі ў віктарыне. Навуковы супрацоўнік музея В.І. Самаркіна падрыхтавала і правяла квэст для школьнікаў "Зоркі героям вайны".
Супрацоўнікі УК "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" ад усяго сэрца віншуюць усіх з Днём Перамогі!

Фота

Паважаныя наведвальнікі!
 
У рамках правядзення рэспубліканскага культурнага патрыятычнага мерапрыемства «Ніхто не забыты, нішто не забыта» УК "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" 9 мая 2023 года з 09.00 да 17.00 прадастаўляе бясплатнае наведванне пастаяннай і часовай экспазіцый музея.

Ва ўстанове культуры "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Крэўскія артэфакты", сумеснай з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гэта, на самой справе, унікальная выстава прадметаў, знойдзеных пад час археалагічных даследаванняў старажытнага Крэва. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук, даследчык Крэўскага замка А.І. Дзярновіч правёў для гасцей мерапрыемства цікавую і змястоўную экскурсію. 18 прадметаў 5 мая 2023 года былі перададзены дырэктарам дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" В.Л. Лакізай нашаму музею на пастаяннае захоўванне. Гэта гістарычны момант не толькі для нашага музея, але і для ўсяго Смаргонскага раёна.

Запрашаем усіх наведаць выставу "Крэўскія артэфакты", вас чакаюць арыгінальныя экспанаты 13-14 стагоддзяў!

Фота

Майстар-клас па вырабу сувенірнага боціка прайшоў у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
Дырэктар раённага Дома рамёстваў Вераніка Авеніраўна распавяла прысутным аб традыцыйных відах рамёстваў на Смаргоншчыне, а затым навучыла ўдзельнікаў мерапрыемства майстраваць цудоўны скураны боцік. Тэма  майстар-класа была выбрана нездарма:  Смаргонь у пачатку XX стагоддзя лічылася адным з буйнейшых цэнтраў гарбарнай прамысловасці. Тэму скуранога промыслу дапоўнілі сувеніры, вырабленыя з натуральнай скуры, рамесніцы Галіны Уладзіміраўны Андрыаловіч.
Выказваем падзяку Раённаму Дому рамёстваў за сённяшні майстар-клас.

Фота

26.04.2023 г. в Сморгонском историко-краеведческом музее состоялся круглый стол "За безопасность вместе" для сотрудников учреждения, в рамках республиканской пожарно-профилактической акции по предупреждению пожаров и гибели людей от них в жилищном фонде.

“Дазвольце запрасіць на танец”!.. Пад такой назвай адбылася святочная імпрэза ў Смаргонскім гісторыка–краязнаўчым музеі, прымеркаваная да Міжнароднага  дня  жанчын.

Узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” ДУА “Жодзішкаўская сярэдняя школа” пад кіраўніцтвам Кацярыны Дудзінскай,  ўдзельнік  і дыпламант шматлікіх конкурсаў і фестываляў, уразіў падрыхтаванай праграмай. З вялікім задавальненнем госці танцавалі побытавыя танцы, гульня дала магчымасць праявіць сябе, а меладычныя песні стваралі бадзёры настрой.

З надыходзячым святам – 8 сакавіка!

ФОТА