Навіны

УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” прыняў удзел у
абласным семінары “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”, які
адбыўся 26-27 красавіка 2022 года. За два дні дырэктары і супрацоўнікі
музеяў Гродзенскай вобласці наведалі раённыя музейныя экспазіцыі ў Іўі,
Гальшанах, Залессі, Смаргоні, Кушлянах і Ашмянах.
У першы дзень семінара гасцей сустракаў і Крэўскі замак, у якім
дырэктар музея Алена Бобіна пазнаёміла ўдзельнікаў з арганізацыяй
культурна-адукацыйнай работы на аб’екце, а таксама з этапамі рэстаўрацыі
гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Галоўны захавальнік фондаў Павел Картавік распавёў гасцям гісторыю
стварэння экспазіцыі нашага музея, а навуковы супрацоўнік Вольга
Самаркіна падзялілася асаблівасцямі арганізацыі працы з музейнымі
наведвальнікамі. У канферэнц-залі музея гасцей вітаў ансамбль народнай
музыкі “Гулянок”, удзельнікі якога з’яўляюцца носьбітамі музычна-
інструментальнай традыцыі Смаргонскага раёна “Смаргонскія найгрышы”,
шэраг мелодый з якіх быў прадстаўлены калегам з вобласці. З
інфармацыйным паведамленнем выступіла Аўдзей Надзея Віктараўна,
кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь.
Таксама ўдзельнікі семінару наведалі і гісторыка-культурны комплекс
пад адкрытым небам “Залатая горка”.
Вынікі семінару былі падведзены ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя
Багушэвіча.

ФОТА

Добрую справу, ды яшчэ з добрымі людзьмі, ладзіць прыемна і карысна. 
Сёння, у рамках раённага суботніка, актыўная моладзь і проста неабыякавыя да гістарычнага мінулага жыхары нашага горада дапамаглі супрацоўнікам Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея ў добраўпарадкаванні тэрыторыі на гісторыка-культурным комплексе пад адкрытым небам "Залатая горка". Вялікая праца была зроблена: прыбралі смецце, пакасілі параснік, прывялі ў парадак варонкі, якія ўтварыліся ў выніку падрыва Залатой горкі часоў Першай сусветнай вайны. 
Напрыканцы, галоўным захавальнікам фондаў музея была  праведзена экскурсія.
Выказваем падзяку ўсім удзельнікам сённяшняга працоўнага дэсанту.

ФОТА

Таленавіты мастак, чалавек з непараўнальна багатым  унутраным светам, адораны філасофскім мысленнем, а ў вачах - непадробная дабрыня... Карціны Эдуарда Мацюшонка - гэта, безумоўна, высокі мастацкі ўзровень, патрыятызм, любоў да сваёй Бацькаўшчыны, шанаванне яе гісторыі і ўхваленне галоўных чалавечых каштоўнасцей. 
Нашаму музею пашчасціла прымаць у сябе выставу спадара Эдуарда "Адна зямля". На ўрачыстым адкрыцці панавала ўтульная, шчырая, сямейная атмасфера. Перш за ўсё гэта было заслугай самаго мастака, чые словы ішлі ад сэрца і краналі самыя тонкія струны душы кожнага прысутнага. З адкрыццём выставы павішнавала мастака дырэктар музея Алена Бобіна, якая прачытала шэраг вершаў, прысвечаных Радзіме. З вершамі і песнямі выступіла госцця з вёскі Варняны Астравецкага раёна. Шмат цёплых слоў выказалі родныя, блізкія, сябры і прыхільнікі Эдуарда Ўладзіміравіча.
Шаноўныя жыхары і госці Смаргоншчыны! 
Запрашаем Вас наведаць выставу карцін Эдуарда Мацюшонка "Адна зямля", якая будзе працаваць у музеі да 4 мая 2022 года.

ФОТА

31 сакавіка 2022 года  ў Смаргонскім музеі адбылася прэзентацыя матэрыялаў аб генацыдзе мірнага насельніцтва Смаргоншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перададзеных пракуратурай Смаргонскага раёна.

Пракурор Клышэвіч Андрэй Антонавіч пазнаёміў прысутных з картай спаленых вёсак і месцаў расстрэлаў мірнага насельніцтва, копіямі  архіўных дакументаў з крымінальных спраў па факце расстрэлу жыхароў вёсак Васюкі і Солы, адказаў на пытанні. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўлады Смаргонскага раёна, педагогі ўстаноў адукацыі, журналісты.

         Музей заўседы з’яўляўся захавальнікам гістарычнай памяці нашага народа. Набыцце новых гістарычных звестак і дакументаў стане асновай працы па іх папулярызацыі, выхоўваючы ў маладога пакалення павагу да гісторыі роднай Беларусі.

ФОТА

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае  наведаць абноўленую экспазіцыю “Дарогай сустрэч”. Тэму Вялікай Айчыннай вайны дапоўнілі матэрыялы, перададзеныя пракуратурай Смаргонскага раёна: карта спаленых вёсак , месцаў расстрэлаў мірнага насельніцтва, а таксама копіі архіўных дакументаў з крымінальных спраў па факце расстрэлу жыхароў вёскі  Васюкі і вёскі Солы.

Быць жанчынай – гэта мастацтва! Цёплая, душэўная, прыгожая вечарына прайшла ў нашым музеі. Рамансы, у выкананні Раісы Бярняк і Валянціны Бажыдай, надалі мерапрыемству рамантычны настрой. Сапраўднай жамчужынай сустрэчы стала беларуская паэтка Ала Клемянок, вершы якой нікога не могуць пакінуць раўнадушнымі. Дзякуючы Але Леанідаўне госці змаглі пазнаёміцца з перакладчыцай, паэткай Тамарай Аўсяннікавай, якая ў сваю чаргу прадставіла слухачам уласныя творы. Мастак Валянцін Варанішча нават пад час вечарыны не адкладаў у бок аловак і напрыканцы мерапрыемства парадаваў жанчын цудоўнымі шаржамі.

ФОТА

       Вечарына памяці “Настаўнік! Перад іменем тваім дазволь пакорліва схіліць калені”, прысвечаная Заслужаннаму настаўніку РБ, кандыдату педагагічных навук Расціславу Сцяпанавічу Шчаснаму, прайшла ў музеі 3 сакавіка 2022 года. Пакліканне настаўніка - пакліканне высакароднае. Расціслаў Сцяпанавіч быў з тых педагогаў, у каго была ўнутраная ўпэўненасць у тым, што ён ёсць, павінен быць і не можа быць іншым.

      З вуснаў роднай сястры, калег, сяброў, былых вучняў гучалі надзвычай цёплыя і сардэчныя словы аб дасканалым настаўніку, які аб’яднаў у сабе любоў да педагагічнай справы, вучняў і школы. Такім Расціслаў Сцяпанавіч застанецца ў нашай памяці.

ФОТА

В честь Дня защитников Отечества и Вооруженных Сил  Республики Беларусь, самого «мужественного» праздника в году,

в Сморгонском музее прошла викторина «Музейный полигон».

         Музейная экспозиция «Дорогой встреч» на короткое  время стала территорией, на которой  ребята познакомились с историческими личностями, военными деятелями, людьми, прославившими Сморгонщину трудовыми подвигами, а также продемонстрировали  свои знания военной истории Сморгонского края. Выражаем слова благодарности классному руководителю Будько Ж.И. и администрации ГУО «Средняя школа №1 г.Сморгони».

ФОТА

Спешите увидеть!

10 февраля 2022 года в Сморгонском музее состоялось торжественное открытие выставки «Давайте сверим часы!» коллекционера Валерия Владимировича Медведева. Экспозиция представлена настенными, настольными, наручными женскими и мужскими моделями часов прошлого века. Дополнило экспозицию популярное устройство, благодаря которому, в том числе, сверяли часы – абонентские громкоговорители 1940-х–2000-х годов. Такое разнообразие механизмов удивило всех от мала до велика. Перед публикой выступили Марина Анатольевна Медведева, Наталья Анатольевна и Олег Михайлович Гайдукевичи, которые рассказали о коллекционере и вспомнили время, когда механические часы были редки, но ценны.

Гости выставки с удовольствием совершили путешествие в мир «голосистых часов» и «молчаливых громкоговорителей» благодаря Валерию Владимировичу Медведеву.

Приглашаем посетить уникальную выставку часов с 10 февраля по 7 марта.

Стоимость входных билетов: взрослый – 3 рубля, детский – 1 рубль 50 копеек, для детей из многодетных семей – 1 рубль, экскурсионное обслуживание – 4 рубля.

ФОТА