Навіны

Спешите увидеть!

10 февраля 2022 года в Сморгонском музее состоялось торжественное открытие выставки «Давайте сверим часы!» коллекционера Валерия Владимировича Медведева. Экспозиция представлена настенными, настольными, наручными женскими и мужскими моделями часов прошлого века. Дополнило экспозицию популярное устройство, благодаря которому, в том числе, сверяли часы – абонентские громкоговорители 1940-х–2000-х годов. Такое разнообразие механизмов удивило всех от мала до велика. Перед публикой выступили Марина Анатольевна Медведева, Наталья Анатольевна и Олег Михайлович Гайдукевичи, которые рассказали о коллекционере и вспомнили время, когда механические часы были редки, но ценны.

Гости выставки с удовольствием совершили путешествие в мир «голосистых часов» и «молчаливых громкоговорителей» благодаря Валерию Владимировичу Медведеву.

Приглашаем посетить уникальную выставку часов с 10 февраля по 7 марта.

Стоимость входных билетов: взрослый – 3 рубля, детский – 1 рубль 50 копеек, для детей из многодетных семей – 1 рубль, экскурсионное обслуживание – 4 рубля.

ФОТА

12 студзеня 2022 года ў РЦК г. Смаргоні прайшла вечарына “Хвіліны творчага натхнення” ў гонар Уладзіміра Васільевіча Церабуна - беларускага скульптара, графіка, мастака, члена Беларускага саюза мастакоў, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Напачатку мерапрыемства госці наведалі выставу-продаж жывапісных работ Уладзіміра Церабуна. Затым прысутных запрасілі прайсці ў канцэртную залу, дзе і распачалася вечарына-імпрэза. Аповед аб творчасці скульптара дапаўняўся праглядам фільмаў: “Расстраляная песня”, аб манументальных творах, а таксама “Жыццё ў мастацтве. Скульптар Уладзімір Церабун” з цыкла перадач “Камертон”.

Уладзімір Васільевіч расказаў аб сямейнай дынастыі, выказаў сваё бачанне развіцця манументальнага мастацтва ў родным горадзе, а таксама выканаў любімыя рамансы, пад уласны акампанемент.

Апладысментамі і шчырымі словамі падзякі госці выказвалі свае адносіны да творчасці скульптара – земляка.

Спадчынай, якую назапасіў Уладзімір Васільевіч, можна ганарыцца.

ФОТА

Музей не работает 1 и 2 января 2022 года

в связи с выходными и праздничными днями

Напярэдадні зімовых святаў Смаргонскі музей запрасіў дзетак і іх бацькоў на святочную вечарыну “І запалілася Калядная зорка”. Гасцей мерапрыемства чакалі сустрэчы з персанажамі беларускіх рэлігійных традыцый родных часоў, прыемныя сюрпрызы і падарункі. Адзін з герояў свята, Каляда, распавёў аб старажытнай традыцыі святкавання Калядаў. Рэлігійны персанаж Раство нагадаў аб хрысціянскім свяце Нараджэння Хрыстова. Цыганскі барон Ян Марцінкевіч з мядзведзем Барутам былі галоўнымі калядоўшчыкамі, што завіталі да гаспадынькі-абараначніцы і пацешылі гасцей святочнага вечара.  З вялікім задавальненнем дзеці дапамагалі Снягурачцы шукаць Дзеда Мароза, які трапіў у завею, а знайшоўшы, разам запальвалі агеньчыкі на святочнай елачцы. Упрыгажэннем вечара стала тэматычная пляцоўка “Раство Хрыстова”, якая стварыла атмасферу казачнасці.  

Віншуем усіх з надыходзячымі святамі Раства Хрыстова і Новым годам!!! 

З найлепшымі пажаданнямі, Ваш Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей!

ФОТА

“Смаргонскія найгрышы”атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэта першы прыклад выканальніцкага мастацтва, які будзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пасля прыняцця адпаведнага рашэння Міністэрства культуры. У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі цягам 2022 года будзе створаны экспазіцыйны куток, прысвечаны інструментальнай традыцыі Смаргоншчыны.

15 снежня ў Смаргонскім музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё дабрачыннай выставы “Ангел в твоём сердце”. У музейнай зале прадстаўлены лепшыя работы, створаныя юнымі мастакамі – навучэнцамі мастацкага аддзялення ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага”.

Музычныя кампазіцыі вакалісткі Тамашэвіч В. і ўзорнага струннага ансамбля “Завадныя смычкі” стварылі цудоўны настрой. З прывітальным словам да прысутных звярнулася дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Бобіна А.В. Сярод гасцей на адкрыцці выставы прысутнічалі дырэктар Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.К.Агінскага Елфімава Н.В., навучэнцы гімназіі, дырэктар ДУА “Смаргонскі сацыяльна-педагагічны цэнтр” Татарынава Л.Г. і выхаванцы дзіцячага прытулка, якія з задавальненнем удзельнічалі ў майстар - класе па выцінанцы, падрыхтаваным педагогам Пахомавай М.П., а на прыканцы мерапрыемства ад школы мастацтваў атрымалі падарункі.

Сродкі, сабраныя ад наведвання выставы, будуць пераведзены на дабрачынны рахунак Беларускага дзіцячага фонда.

Выстава працуе з 15.12.2021г. па 08.01.2022г.

Кошт уваходнага квітка: 1рубль - дзіцячы, 2 рублі – дарослы.

Чакаем Вас на выставу “Ангел в твоём сердце“!

ФОТА

Сморгонский зональный центр гигиены и эпидемиологии информирует, что в рамках Единого дня здоровья «18 ноября – Всемирный день некурения. Профилактика онкологических заболеваний» по инициативе санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь в период с 22 по 26 ноября 2021 года на территории Республики Беларусь  проводится республиканская антитабачная информационно-образовательная акция «Ваши скидки с карточкой ЗОЖ».

         Предлагаем поддержать республиканскую информационно-образовательную акцию и провести в учреждениях культуры культурно-образовательные, культурно-массовые мероприятия, пропагандирующие здоровый образ жизни и направленные на профилактику потребления табачных и никотиносодержащих изделий.

         Со своей стороны предлагаем сотрудничество и методическую помощь в проведении мероприятий акции. Контактный телефон  37991.