Калекцыі

              

           Усе фондавыя калекцыі музея пачалі фарміравацца ў 1984 годзе.

           Музейны фонд УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” па стану на 1 студзеня 2024 г. складаецца з 11458 музейных прадметаў асноўнага і 5396 прадметаў навукова-дапаможнага фондаў, якія размеркаваны па 15 музейных калекцыях:  жывапіс, фалерыстыка, графіка, археалогія, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, зброя і вайсковы рыштунак, прадметы з гісторыі тэхнікі, дакументы, прадметы побыту і этнаграфіі, друкаваныя выданні, фотадакументы, нумізматыка, баністыка, прыродазнаўчая калекцыя, скульптура.                               

                                                  

            

             Калекцыя помнікаў рэчавага тыпу ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі самая вялікая. У іх склад уваходзяць калекцыі: дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, археалогіі, зброі і вайсковага рыштунка, прадметаў з гісторыі тэхнікі, прадметаў побыту і этнаграфіі, нумізматыкі, баністыкі, фалерыстыкі. На 1 студзеня 2024 года яна налічвае 6774 адзінкі асноўнага і 455 адзінак навукова-дапаможнага фондаў. У склад выяўленчых  помнікаў уваходзяць калекцыі: жывапісу, графікі і скульптуры, дэкарытыўна-прыкладнога мастацтва (усяго 1875 адзінак асноўнага і 483 адзінкі навукова-дапаможнага фондаў). Калекцыя помнікаў пісьмовага тыпу, якая ўключае дакументы, рукапісы і друкаваныя выданні, налічвае  2162 адзінкі асноўнага і 1411 адзінак навукова-дапаможнага фондаў. Аудыёвізуальныя крыніцы  складаюцца з калекцыі фотадакументаў і налічваюць 638 адзінак асноўнага і 3047 адзінак навукова-дапаможнага фондаў. Калекцыя натуральна-гістарычных помнікаў прадстаўлена прыродазнаўчай калекцыяй, якая налічвае 9 адзінак асноўнага фонда.

 

 Жывапіс

         Па стану на 1 студзеня 2024 г. калекцыя жывапісу налічвае 403 адзінкі асноўнага і 25 адзінак навукова-дапаможнага. У яе склад уваходзяць мастацкія творы прафесійных і самадзейных мастакоў Смаргоншчыны, замежных майстроў, праваслаўныя і стараверскія іконы XIX – пач.XX ст. Найбольш цікавая з іх ікона “Святой Пантелеймон” сяр. XIX ст. з іканапіснай майстэрні Афонскага манастыра (Грэцыя).

       Крайнія даты прадметаў  XIX ст – 2022гг.

 

Графіка

          Па стану на 1 студзеня 2024 г. калекцыя графікі налічвае 1182 адзінкі асноўнага і 399 навукова-дапаможнага фондаў. У яе склад уваходзяць малюнкі і графічныя творы мясцовых мастакоў, грамадска-палітычныя плакаты, афішы канцэртаў Народнага ансамбля песні і танца імя Агінскага Смаргонскага РДК, канцэртаў Акадэмічнага хору Белтэлерадыё пад кіраўніцтвам В.У. Роўды і інш; акварэлі У.В. Церабуна; тапаграфічныя карты розных гадоў, на якіх адзначана Смаргонь, паштоўкі, літаграфія Напалеона Орды “Крэўскі замак”. Найбольш цікавая з іх - літаграфія Напалеона Орды “Крэўскі замак”.

           Крайнія даты  прадметаў 1843- 2022 гг.

 

Скульптура

             Па стану на 1 студзеня 2024 г. калекцыя скульптуры налічвае 47 адзінак асноўнага і 9 навукова-дапаможнага фондаў. У яе склад уваходзяць працы У. В. Церабуна і  А. Жываева.

           Крайнія даты прадметаў 1970—2014 гг.

 

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

          Па стану на 1 студзеня 2024 г. калекцыя прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва налічвае 243 адзінкі асноўнага і 49 адзінак навукова-дапаможнага фондаў. У яе склад уваходзяць: літургічнае начынне: чары, лампады, крыжы, складні; разьба па дрэве, размалёўкі па дрэве, драўляная скульптура, пано, керамічныя і дэкаратыўныя вазы, пасудзіны, сувенірныя медалі, наборы карзін, вазы плеценыя з лазы, скрынка батлеечная, плеценая з саломкі, шматлікая сувенірная прадукцыя – падарункі і вырабы з ільну.

         Крайнія даты прадметаў 1738-2022 гг.

 

Дакументы

        Па стану на 1 студзеня 2024 г. калекцыя дакументаў налічвае 1036 адзінак асноўнага і 648 адзінак навукова-дапаможнага фондаў. У яе склад уваходзяць: дакументы да 1917г.;  дакументы часоў Першай сусветнай вайны; дакументы аб грамадска-палітычным становішчы краю з 1917 па  1941 гг.;  дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны; дакументы аб грамадска-палітычным становішчы краю з 1944 г.; граматы, дыпломы ўручаныя прадпрыемствам і ўстановам, а таксама асобным грамадзянам. Найбольш каштоўныя прадметы з калекцыі – арыгінальныя дакументы часоў Расійскай імперыі, Першай сусветнай вайны, акупацыйныя дакументы, франтавыя лісты перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

     Крайнія даты дакументаў 1851- 2022 гг.

 

Друкаваныя выданні

       Па стану на 1 студзеня 2024 г. калекцыя друкаваных выданняў налічвае 1126 адзінак асноўнага і 764 адзінкі навукова-дапаможнага фондаў. У калекцыю ўваходзяць: дарэвалюцыйныя часопісы, кнігі і брашуры; газеты, улёткі, друкаваныя матэрыялы афіцыйных мерапрыемстваў – праграмы, праспекты і інш.; матэрыялы аб выбарах; карткі, спажывецкія талоны; краязнаўчая літаратура, кнігі з аўтарскім подпісам; этыкетачны матэрыял на прадукцыю смаргонскіх прадпрыемстваў. Найбольш цікавыя прадметы з калекцыі – кніга “Четьи-Минеи” 1811 г. выдання, кніга “"BREVIARIUM ROMANUM" 1844 г., гальманах “Великая война в образах и картинах” (выд.1915-1917гг. 11 тамоў), часопіс “Ніва” за 1916 г., газеты і ўлёткі за 1944 г.

        Крайнія даты прадметаў 1811 – 2022 гг.

 

Археалогія

         Калекцыя археалогія налічвае па стану на 1 студзеня 2024 г. налічвае 3227 адзінак асноўнага і 3 адзінкі навукова-дапаможнага фондаў. У яе склад уваходзяць матэрыялы з раскопак Крэўскага замка. Адрэстаўраваныя і перададзеныя ў музей у 1985-1986 гг. Белрэстаўрацыяй. Гэта посуд, кафля, замкі, ключы, нажы, наканечнікі стрэлаў, спражкі, фрагменты посуду, непаліўная кераміка. Найбольш цікавымі прадметамі з гэтай калекцыі застаюцца: адрэстаўраваны посуд., кафля, нажы, ключы. замкі.

        Крайнія даты XIV-XIX стст.

 

Нумізматыка

       Па стану на 1 студзеня 2024 г. калекцыя нумізматыкі  налічвае 1011 адзінак асноўнага і 13 адзінак навукова-дапаможнага фондаў. У яе склад уваходзяць: манеты Рымскай імперыі; манеты Вялікага Княства Літоўскага (з раскопак Крэўскага замка); манеты Расійскай імперыі; манеты Вялікабрытаніі, манеты Французкага каралеўства, манеты Германскай імперыі, манеты Канады, манеты Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, манеты Рэчы Паспалітай 1920-1930 гг; манеты СССР; манеты Расійскай Федэрацыі, манеты Рэспублікі Беларусь; манеты Польскай Народнай Рэспублікі; манеты Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі і іншыя. Найбольш каштоўныя  – манеты вялікага Княства Літоўскага 1663-1678, так званы “гарматны шыллінг” 1685 г. Якава Сцюарта, токены купцоў Вялікабрытаніі 1785 - 1813 гг., Манрэальскага банка 1844 г., манета “Ост-Індскай кампаніі”, 1813 г.

       Крайнія даты 36 г. н.э. - 2008 гг.

 

Баністыка

       Па стану на 1 студзеня 2024 г. калекцыя баністыкі налічвае 458 адзінак асноўнага і 61 адзінку навукова-дапаможнага фондаў. У яе склад уваходзяць: папяровыя грошы Расійскай імперыі; польскія маркі 1919-1920 гг; польскія папяровыя грошы 1921-1939 гг; акупацыйныя нямецкія маркі 1941-1915 гг; папяровыя грошы РСФСР 1919 г.; папяровыя грошы СССР, Украіны, Нікарагуа, Польскай Народнай Рэспублікі, Турэцкай Рэспублікі, Рэспублікі Бразілія, Каралеўства Непал, Пакістанскай Рэспублікі, Рэспублікі Мьянма,  аблігацыі СССР. Найбольш каштоўныя экспанаты -  польскія маркі 1919-1920 гг., савецкія чырвонцы 1918-1924 гг., вексель Французскага банка “500 франкаў” 1942 г.

      Крайнія даты прадметаў 1898-2009 гг.

 

Фалерыстыка

       Па стану на 1 студзеня 2024 г. калекцыя фалерыстыкі налічвае 763 адзінкі асноўнага і 16 адзінак навукова-дапаможнага фондаў. У яе склад уваходзяць: ордэны і медалі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны; узнагароды СССР і ПНР; пячатка і штамп Смаргонскага касцёла; значкі вытворчасці СССР. Найбольш каштоўныя прадметы з калекцыі – медаль у гонар Крымскай вайны з вензелямі Мікалая I і Аляксандра II, ордэн “Прасвятога белага слана” (Каралеўства Таіланд), камплект ордэна “Кароны Італіі” (Італьянскае каралеўства), медалі “За освобождение Кореи”, “Китайско-советская дружба” ўручаныя ветэрану ВАВ Лігуце М.Я., ордэн “Трудовой Славы” 2-й ступені.

         Крайнія даты 1856-2009 гг.

 

Зброя і баепрыпасы. Вайсковы рыштунак.

       Па стану на 1 студзеня 2024 г. калекцыя збороі, баепрыпасаў і вайсковага рыштунка налічвае 94 адзінкі асноўнага і 166 адзінак навукова-дапаможнага фондаў. У яе склад уваходзяць: штыкі, гільзы  і галоўкі ад снарадаў, спражкі, фляжкі, лекавыя ампулы, нямецкая каска, клінок з даравальным надпісам, каска чырвонаармейца і інш.

       На наш погляд самымі каштоўнымі прадметамі калекцыі зброі і баепрыпасаў з’яўляюцца планшэт для лётнай карты 1940-ых гг., які належыў марскому лётчыку, ветэрану ВАВ Лігуце М.Я, клінок з даравальным надпісам удзельніку ВАВ Хайлову С.М.

       Крайнія даты 1915 – 1973 гг.

 

Прадметы з гісторыі тэхнікі

        Па стану на 1 студзеня 2024 г. калекцыя прадметаў з гісторыі тэхнікі налічвае 277 адзінак асноўнага і 47 адзінак навукова-дапаможага фондаў. У яе склад уваходзяць: прылады для апрацоўкі ільну, прылады для хатняга ткацтва; сталярныя інструменты; сельскагаспадарчы інвентар; прылады для фатаграфавання; радыётэхніка; гадзіннікі вытворчасці СССР і інш. Найбольш цікавыя прадметы: прылады для фатаграфавання 1940-ых гг., машына пральная СМР – 2 1957 г. вытворчасці – першая мадэль пральнай машыны ў СССР, гадзіннік "Walthan” ЗША.

      Крайнія даты калекцыі 1915-ыя – 2011 гг.

 

Прадметы побыту і этнаграфіі

       Па стану на 1 студзеня 2024 г. калекцыя прадметаў побыту налічвае 943 адзінкі асноўнага і 150 адзінак  навукова-дапаможнага фондаў. У яе склад уваходзяць: посцілкі, рушнікі, абрусы, сувоі саматканага льнянога і суконнага палатна; мэбля; стол, карнізы, куфры; прадметы хатняга ўжытку; карункі, шкляныя вырабы; батлеечныя лялькі, цацкі з гліны, адзенне; аксэсуары; абутак, вексікалогія. Найбольш цікавыя прадметы з калекцыі – саматканыя рушнікі, марміт 1930-ых г. Вялікабрытанія; медны посуд выраблены кампаніяй “La Romera” Італія.

      Крайнія даты – пач. ХХ-га ст. – 2000-ыя гг.

 

Фотадакументы

       Па стану на 1 студзеня 2024 г. калекцыя фотадакументаў налічвае 639 адзінак асноўнага і 3046 адзінак навукова-дапаможнага фондаў. У яе склад уваходзяць: фотадакументы да 1917 г.; Смаргоншчына з 1917 па 1941 гг.; Смаргоншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны; фотаздымкі аб грамадска-палітычным і эканамічным жыцці раёна пасля 1944 г. Найбольш цікавыя прадметы з калекцыі – віды горада Смаргоні ў пачатку ХХ-га ст.

     Крайнія даты прадметаў пачатак ХХ- га ст. – 2021 г.

 

Прыродазнаўчая калекцыя    

    Калекцыя налічвае 9 адзінак асноўнага фонда. У яе склад уваходзяць: чучалы птушак, галава касулі, галава шчупака.

     Крайнія даты прадметаў пачатак 1980-х гг.