24 лютага ў Смаргонскім РЦК прайшла выніковая калегія “Аб выніках працы аддзела культуры Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта за 2024 год і прыярытэтныя накірункі дзейнасці на 2025 год”. Праца Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея не засталася без увагі. Прыемна адзначыць, што сярод узнагароджаных работнікаў культуры, ёсць прадстаўнікі нашага музея. За шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога камітэта ўзнагароджана навуковы супрацоўнік музея Вольга Самаркіна. Загадчык сектара гісторыі Крэўскага замка Піліп Караткоў адзначаны Ганаровай граматай аддзела культуры Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.



































