Навіны

23 верасня ва ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Смаргоні» адбыўся адзіны дзень інфармавання – “ШАГ” - Школа Актыўнага Грамадзяніна”. У сустрэчы з  калектывамі 10-11 класаў прыняла ўдзел  навуковы супрацоўнік УК “Смаргонскі гісторыка - краязнаўчы музей” Самаркіна В.І. У ходзе гутаркі рабяты даведаліся аб ролі музеяў у культурна-асветніцкім жыцці грамадства пасродкам інтэрпрэтацыі музейных калекцый, захаванні прадметаў даўніны і прапагандзе гісторыка-культурнай спадчыны, патрыятычным выхаванні моладзі.

Учора, 16 верасня, у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Дзякуй зямлі, што мяне нарадзіла”, прысвечаная дзеячам культуры і мастацтва Смаргоншчыны.

Музычныя кампазіцыі ў выкананні Вольгі Грагоўскай, кіраўніка цымбальнага аркестра імя А. А. Дзяругі і салісткі Яўгеніі Ломаць, распачалі мерапрыемства, надаўшы вечару своеасаблівы каларыт. Таксама госці выставы змаглі пазнаёміцца з узыходзячай зоркай літаратурнага небасхіла Палінай Дваранскай, вучаніцай 9 класа Крэўскай сярэдняй школы, якая зачытала ўласныя вершы.

На выставе прадстаўлены работы знакамітых мастакоў, скульптараў; асабістыя рэчы і фотаздымкі вядомых музыкантаў. Літаратурная спадчына дазволіла нашым наведвальнікам убачыць кнігі аўтараў-землякоў розных пакаленняў. Народныя традыцыі і сёння прадаўжаюць майстры і рамеснікі Смаргоншчыны. Іх працы, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сталі сапраўдным упрыгожваннем выставы.

Сардэчна запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу “Дзякуй зямлі, што мяне нарадзіла” і пазнаёміцца з творчасцю нашых землякоў.

Выстава працуе да 17 кастрычніка.

Кошт уваходнага квітка: дарослы – 2 рублі, дзіцячы – 1 рубель.

ФОТА

11 верасня 2021 года у Крэўскім замку прайшоў фестываль “Беларусь у вайне 1812 года”. На тэрыторыі замка працавалі анімацыйныя пляцоўкі: лагер французскіх і рускіх войскаў і ваенна-палявая кухня. У кожным лагеры працавалі рэканструктары, якія распавядалі турыстам аб структуры, абмундзіраванні, узбраенні армій, а таксама гісторыю баявых падзей вайны 1812 года. Кожныя 30 хвілін рэканструктары арганізоўвалі імправізаваны бой з удзелам турыстаў, якіх у сонечны вераснёўскі дзень на Крэўскім замку было вельмі шмат. Асаблівым упрыгажэннем пляцоўкі стала аўтэнтычная гармата часоў Напалеона, якая належыць арганізатару фестывалю Андрэю Кацько.

ФОТА

         Шмат гадоў стварае непаўторную прыгажосць наш зямляк і цудоўны мастак Валянцін Фадзеевіч Варанішча. 3 верасня  2021 года ён адзначыў свой 70 - гадовы юбілей творчай сустрэчай, якая адбылася ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Распачалося мерапрыемства музычным віншаваннем народнай вакальнай групы “Кантабіле” і узорнага струннага ансамбля “Завадныя смычкі” Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.К.Агінскага. З віншавальнымі словамі выступілі дырэктар Смаргонскага  музея А.В.Бобіна, паэтэса А.Л.Клемянок, сябры мастака, сярод якіх  Д.Т.Гайковіч.

          Мастак музея Д.А.Ярмак прадставіў увазе прысутных першы нумар музейнага часопіса “Кола жывапісу”, прысвечанага творчасці В.Ф.Варанішчы.

    Творчасць Валянціна Фадзеевіча адрозніваецца разнастайнасцю тэм і шырынёй мастацкага асэнсавання рэчаіснасці. Пейзажы і натюрморты ўражваюць багаццем фарбаў і жыццясцвярджальным адчуваннем прыгажосці. Неаднаразова Валянцін Фадзеевіч быў  удзельнікам выстаў у гарадах Гродна і Мінску. Персанальныя выставы былі арганізаваны ў гарадах Смаргонь, Мінск і Панявежыс. Многія карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях  Германіі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Ізраіля, ЗША, а таксама музеях, дарэчы, у Смаргонскім музеі захоўваецца 16 карцін. Большасць з іх прадстаўлены шырокай публіцы.

    Выстава работ мастака В.Ф.Варанішчы “Постаці далёкага мінулага” працуе да 14 верасня. Запрашаем на выставу!

Кошт уваходнага квітка: дарослы – 1 рубель, дзіцячы – 50 капеек.

ФОТА

 

10 сентября 2021 г. в учреждении «Республиканский центр олимпийской подготовки по игровым видам спорта «Дворец спорта» (г. Минск) состоится финальное шоу XII Национального конкурса красоты «Мисс Беларусь».

Напярэдадні юбілею самадзейнага мастака Анатоля Юльянавіча Сураўца 6 жніўня 2021 года ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы “Мой родны кут”. А.Ю.Суравец нарадзіўся 7 жніўня 1956 года ў вёсцы Валойці Ашмянскага раёна. У 1963-1971 гады вучыўся ў Дакурнішскай сярэдняй школе. Пасля заканчэння паступіў у Вільнюскае прафесійна – тэхнічнае вучылішча. І там жа наведваў вячэрнія курсы мастацкага вучылішча. У 1974 – 76 гады служыў у войску. Пасля жыў у Ашмянах. З 1990 года пераехаў у горад Смаргонь і працаваў слесарам – інструментальшчыкам на Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання. Жывапісам займаўся ў вольны ад працы час. І нават на заслужаным адпачынку Анатоль Юльянавіч прадаўжае пісаць карціны. 

Папярэдняя выстава работ мастака прайшла ў музеі ў 2018 годзе. За гэты час Анатоль Суравец напісаў некалькі дзесяткаў карцін. З якіх 29 прадстаўлены шырокай публіцы. На карцінах адлюстраваны краявіды смаргонскіх ваколіц і родных мясцін мастака на Ашмяншчыне.

 

Шчыра запрашаем наведаць выставу А.Ю.Сураўца!

 

Выстаўка працуе з 6 жніўня.

Кошт уваходнага квітка: дарослы – 1 рубель, дзіцячы – 50 капеек

ФОТА

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей шукае супрацоўнікаў для работы на Крэўскім замку! Нам патрэбны : загадчык сектара гісторыі Крэўскага замка, малодшы навуковы супрацоўнік, прыбіральшчык тэрыторыі. Па ўсіх пытаннях звяртацца да дырэктара музея Бобінай Алены Вячаславаўны, тэл. 46973, альбо па адрасе: г. Смаргонь, вул. Кутузава, 23

У нас на Крэўскім  замку кожную нядзельку жыццё кіпіць! Каваль Яўген, рэканструктары  Алесь, Канстанцін і Сяргей, ну і, вядома ж, дырэктар і супрацоўнікі ўстановы культуры "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" робяць усё для таго, каб Вы маглі адчуць дух 14 стагоддзя і даведацца як мага больш аб нашай гісторыі! Запрашаем кожныя выходныя на экскурсію, а па нядзелях - яшчэ і на анімацыйна-пазнавальную праграму! Экскурсіі і анімацыйныя праграмы для арганізаваных  груп могуць праводзіцца і ў іншыя дні па папярэдняй дамоўленасці (тэлефон для запісу: 801592 38849)
Чакаем Вас на Крэўскім замку!!!

ФОТА