Навіны

 

"КРЭЎСКІ ШЛЯХ" - 46 руб.

“ПРАВАСЛАЎНЫЯ СВЯТЫНІ СМАРГОНШЧЫНЫ” - 62 руб.

"ПА СЛЯДАХ ТЫШКЕВІЧА" - 87 руб.

“НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СКАРБЫ: АД СЕРГІЕВІЧА ДА БАГУШЭВІЧА" - 33 руб.

АБ`ЕКТЫ
1. УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы
    музей” (г. Смаргонь, вул. Кутузава, 23)
2. Руіны храма ў в. Наваспаск
3. Гарадзішча ў аг. Крэва
4. Руіны Крэўскага замка 
5. Царква Аляксандра Неўскага ў аг. Крэва
6. Касцёл Перамянення Пана ў аг. Крэва

АБ`ЕКТЫ
1. УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы
    музей” (г. Смаргонь, вул. Кутузава, 23)
2. Спаса-Праабражэнскі сабор у г. Смаргоні
3. Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы
    ў в. Міхневічы
4. Царква Святога духа ў в. Сукневічы
5. Царква Іконы Божай Маці “Усіх
    Смуткуючых Радасць” у в. Кеўлы
6. Уведзенскі Стаўрапігіяльны жаночы
    манастыр у в. Багушы
7. Царква Аляксандра Неўскага ў аг. Крэва

 

АБ`ЕКТЫ
1. УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы
    музей” (г. Смаргонь, вул. Кутузава, 23)
2. Касцёл Прасвятой Троіцы ў в. Данюшава
3. Вадзяны млын 19 ст. ў аг. Жодзішкі
4. Былая сядзіба 18 ст. ў аг. Жодзішкі
5. Касцёл Прасвятой Троіцы ў аг. Жодзішкі
6. Касцёл Маці Божай Добрай Рады
    ў в. Нястанішкі
7. Ансамбль былога палаца Гюнтэраў у
    в. Дабраўляны
8. Касцёл Святога Апостала Тадэвуша
    ў аг. Вішнева

АБ`ЕКТЫ
1. УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы
    музей” (г. Смаргонь, вул. Кутузава, 23)
2. Касцёл Маці Божай Ружанцовай у аг. Солы
3. Капліца - пахавальня Качаноў у в. Івашкаўцы
4. Музей-сядзіба Ф.Багушэвіча ў аг. Кушляны

 

31 сакавіка 2021 года была праведзена сумесная працоўная акцыя Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея і РА ГА “БРСМ”, арганізаваная аддзелам культуры райвыканкама, па добраўпарадкаванні тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу “Залатая горка”. У ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі музея і актывісты БРСМ першасных арганізацый лясгаса, ЖКГ, ЖРЭС, сілікатабетоннага завода, санэпідэмстанцыі, РАНС, філіяла “Жодзішкі”.

Прыбраная Залатая горка ўжо гатова сустракаць наведвальнікаў, якія цікавяцца гісторыяй сваёй краіны. На аб’екце вы можаце ўбачыць дзве варонкі, якія ўтварыліся ў выніку падрыва Залатой горкі (вышыні 72,9 м). На дадзенай вышыні ў часы Першай сусветнай вайны размяшчаўся нямецкі назіральны пункт. Сёння гэта гістарычнае месца з’яўляецца напамінкам аб гераічным мінулым Смаргоншчыны.

Фота гл. ў раздзеле ФОТАГАЛЕРЭЯ.

Вось такую класную сумку-шопер маладога  Смаргонскага мастака і дызайнера  Данііла Дзямко можна набыць у нашым музеі! Заставайцеся ў ЭКА- і ў ЭТНА-трэндзе разам з намі!

12 сакавіка 2021 года ва ўстанове культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Маляваныя дываны Ніны Бохан”. На выставе шырока прадстаўлены маляванкі самабытнай мастачкі, аб якіх стала вядома беларускаму грамадству дзякуючы даследчай дзейнасці журналісткі Галіны Антонавай і сябра Студэнтскага этнаграфічнага таварыства Аляксея Крукоўскага.

 Ніна Бохан – жанчына са складаным лёсам, якая хадзіла ад вёскі да вёскі ў пошуках прытулку, і ў якасці падзякі людзям, што яе прымалі, малявала на дыванах, цыратах, посцілках, проста на сценах свае жывыя, сакавітыя, незвычайныя творы. Сёння шэраг яе работ знаходзіцца ў музеі, і кожны можа прыйсці і бліжэй пазнаёміцца з яскравай прадстаўніцай беларускай народнай творчасці. У рамках выставы таксама  можна даведацца аб паспяховым укараненні народнага мастацтва па матывах маляванак Ніны Бохан у выхаваўча-адукацыйную дзейнасць і пазнаёміцца з работамі маладых дызайнераў, натхнёных творамі мастачкі.

Больш фота гл. ў ФОТАГАЛЕРЭІ

У рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі" ва ўстанове культуры" Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" адбылася інфармацыйная сустрэча на тэму "Эвакуацыя пры пажары" з удзелам спецыяліста Смаргонскага РАНС Надзеі Вайнілка.

Больш фота глядзі ў ФОТОАГАЛЕРЭІ

          5 лютага 2021 года ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Абаронцы нашай зямлі праз стагоддзі», прысвечанае «Абаронцам Айчыны». Тым, хто стагоддзі таму,  знаходзіўся ва ўмовах пастаяннай жорсткай барацьбы з крыжацкай агрэсіяй. Хто мужна і рашуча бараніў родную зямлю ў 1812 годзе. Хто служыў жывым прыкладам увасаблення ідэалаў вернасці і гонару, служэння і яднання, самаахвяравання і адвагі ў Першую сусветную і Вялікую Айчынную войны.

         Сярод пачэсных гасцей на адкрыцці выставы прысутнічала - Начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Мар’янаўна  Ражэва.         Арганізатар выставы – наш зямляк, кіраўнік клуба 22-га лінейнага палка ВКЛ Канстанцін Дземідовіч  пазнаёміў прысутных гасцей з мундзірамі  воінаў ВКЛ, Расійскай імперыі, СССР, якія выкарыстоўваліся  на тэрыторыі беларускіх зямель з XIII па XX стагоддзі.

         Запрашаем наведаць выставу «Абаронцы нашай зямлі праз стагоддзі», якая працуе  з 5 лютага па 28 лютага 2021 года.

21 января 2021 года в Сморгонском историко-краеведческом музее состоялось торжественное открытие выставки «Светильники христианской веры». Среди почётных гостей на выставке присутствовали: начальник отдела культуры Сморгонского районного исполнительного комитета Ражева Т.М., настоятель Спасо-Преображенского собора протоиерей Анатолий, настоятель церкви  святых апостолов Петра и Павла  отец Валентин, пробощ костёла святого Иоанна Павла II отец Евгений.     

           На выставке «Светильники христианской веры» представлен информационный материал о католических и православных храмах Сморгонщины и широкий предметный ряд из фондов Сморгонского музея. Это иконы второй половины XIX века, иконки, кресты с распятием, складни, чаши, печатные издания, фотографии священников, арнаты. Отец Валентин и отец Анатолий предоставили на выставку литургическую литературу и  ризу, отец  Артур - священнослужитель костёла св. Михаила Архангела предоставил уникальную литургическую утварь -  распятье алтарное католическое  XIX века, алтарный реликвиярий с мощами святых XVIII века, трон для монстранции XIX века, статую св. Екатерины Сиенской  XIX века. Благодарим всех, кто принял участие в организации и открытии выставки. 

Выставка работает с 21 января по 28 февраля 2021 года.  Стоимость входного билета: детский – 1 рубль, экскурсионный билет 3 рубля, взрослый – 1 рубль 50 копеек.

Фота глядзі ў раздзеле "ФОТАГАЛЕРЭЯ"