Навіны

МУЗЕЙ ВОСКОВЫХ ФИГУР САНКТ-ПЕТЕРБУРГА и МСПАИ «БЛАГОДАР»

СМОРГОНЬ С 2 ИЮНЯ

ТАЙНАЯ ВЕЧЕРЯ

«Ожившая» копия по мотивам фрески Леонардо да Винчи

СВЯТЫЕ ЗАСТУПНИКИ
Благоверные святые князья Владимир и Ольга, Александр Невский, Евфросиния Полоцкая,
Серафим Саровский, царская семья Николая 2;
поэты и писатели; Пушкин, Гоголь, Достоевский.

Для посетителей в зале работает гид, проходятся викторины и конкурсы, работает тематическое музыкальное сопровождение,
разрешена фотосъемка.
взрослый – 5 руб.,
дети (с 6 до 18 лет) – 4 руб.,
группы (от 7 чел.) – 3 руб.
телефон: +375 - 1592 - 3-88-49

 

21 мая Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей далучыўся да акцыі "Ноч музеяў". У ноч, калі адбываюцца цуды і сучаснае сустракаецца з мінулым, у госці да нас завіталі князь Пане Каханку са сваёй світай і цыганы з мядзведзем. Таксама прысутным была прадстаўлена кніга галоўнага захавальніка фондаў Картавіка П.П. "Смаргонь на старонках памятных кніжак Віленскай губерніі". На другім паверсе музея князь і ўсе госці пазнаёміліся з фотавыставай Сяргея Плыткевіча і паслухалі невялічкі канцэрт народнага струннага ансамбля "Кантрасты".

ФОТА

Управление культуры Гродненского облисполкома сообщает, что с 14 по 19 июля 2021 года в г. Витебске пройдет юбилейный XXX Международный фестиваль искусств «Славянский базар в Витебске».

15 мая 2021 года ва ўстанове культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” у рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна” прайшла акцыя “Сямейныя каштоўнасці”, якая дала магчымасць дзецям-сіротам і дзецям з прыёмных сямей бясплатна наведаць музей. Такой магчымасцю з задавальненнем скарыстаўся 41 маленькі смаргонец. Для дзвюх груп дзяцей было праведзены 4 пазнавальныя экскурсіі па пастаяннай экспазіцыі і дзеючых выставах.

18 мая ў Смаргонскім музеі адбылася прэзентацыя турыстычных маршрутаў, якія прапануе музей для наведвальнікаў: "Праваслаўныя святыні Смаргоншчыны", "Па слядах Тышкевіча", "Крэўскім шляхам", "Нацыянальныя скарбы: ад Сергіевіча да Багушэвіча", "Забытыя сляды гісторыі", "Сцежкай вайны". На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў і прафсаюзаў арганізацый.

ФОТА гл. ў раздзеле ФОТАГАЛЕРЭЯ

18 мая, у Міжнародны дзень музеяў, установа культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” запрашае ўсіх жадаючых бясплатна наведаць  выставы з фондаў музея!

У 14.30 і 16.00 адбудуцца прэзентацыі новых турыстычных маршрутаў музея для прадстаўнікоў устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і прафсаюзных арганізацый Смаргонскага раёна.

21 мая ў 18.00 запрашаем ва ўстанову культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” на анімацыйную праграму “Пане Каханку і цыганская каранацыя”! У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, выстава аднаго прадмета “Слуцкі пояс”, прэзентацыя кнігі Паўла Картавіка “Смаргонь на старонках памятных кніжак Віленскай губерніі”, канцэрт народнага струннага ансамбля “Кантрасты”. Уваходны білет – 5 рублёў.

7 мая 2021 года ў рамках патрыятычнай акцыі "Падарунак ветэрану Вялікай Айчыннай вайны" установа культуры "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" у асобе дырэктара Алены Вячаславаўны Бобінай павіншавала ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Гержова Яўгенія Аляксеевіча з надыходзячым Днём Перамогі і ўручыла памятны падарунак. З кожным годам колькасць абаронцаў нашай Айчыны ў вайне 1941-1945 гг. скарачаецца, і таму ветэраны павінны яшчэ мацней адчуваць нашу ўдзячнасць і павагу да іх саміх і іх неўміручага подзвігу.

Дыялог пакаленняў “Вайна вачыма дзяцей”, так называецца мерапрыемства, якое прайшло ў музеі 6 мая 2021 года. Яно было прысвечана памяці не толькі тых, хто гераічна змагаўся на фронце, але і тых,  хто не  менш гераічна ваяваў і самааддана працаваў ў тыле. У сустрэчы прынялі ўдзел Ручыца Дар’я Уладзіміраўна, Петухіна Таццяна Якаўлеўна і Саўчук Анатоль Платонавіч – пакаленне дзяцей вайны, і маладое пакаленне – навучэнцы 9 і 10 класаў СШ №1 і СШ №6 г. Смаргоні.

Ручыца Д.У. расказала аб цяжкім ваенным лёсе свайго бацькі Уладзіміра Афанасьевіча, які з’яўляўся арганізатарам і кіраўніком падпольнай групы, жыццё якога скончылася ў канцлагеры Штутгаф. І сваёй маці Юліі Аляксандраўне, якая нягледзячы на шматлікія выпрабаванні засталася адданай Радзіме. Сваімі ўспамінамі аб складаным ваенным дзяцінстве падзялілася Таццяна Якаўлеўна. З цікавасцю распавядаў аб апошніх месяцах вайны на фронце і пераможным,  памятным маі 1945 года Анатоль Платонавіч Саўчук.

На прыканцы сустрэчы звярнулася да гасцей з віншавальнымі словамі і ўручыла памятныя сувеніры і кветкі дзецям вайны дырэктар музея Алена Вячаславаўна Бобіна.

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей віншуе ўсіх з надыходзячым святам - Днём Перамогі!

Фота гл. ў раздзеле ФОТАГАЛЕРЭЯ

ВІДЭА гл. па спасылке https://youtu.be/Zt7wjSdVn68

         

       С 23 по 25 апреля 2021 года в Минске в помещении «Экспобел» прошла XXIII-я  международная ярмарка туристических услуг  «Отдых- 2021». Участники выставки – отделы спорта и туризма различных районов Беларуси, туристические фирмы Республики Беларусь, Российской Федерации, Индии, Турции и ряда других стран, сотрудники некоторых музеев и агроусадеб  Республики Беларусь предлагали посетителям выставки печатную, сувенирную продукцию, визуальные ролики с описанием различных экскурсионных маршрутов по Беларуси и по своим странам.

        Второй раз в этой выставке принимали участие сотрудники Сморгонского историко-краеведческого музея  в лице главного хранителя фондов Картавика П.П., а также сотрудника отдела спорта и туризма Сморгонского райисполкома Царик Е.И. Они привезли на выставку  печатную продукцию в целях рекламы туристических и экскурсионных услуг, предоставляемых отделом спорта и туризма Сморгонского райисполкома и Сморгонским историко-краеведческим музеем.  

      На отдельной конференции, проходившей в рамках выставки, её участники презентовали свои новые туристические и экскурсионные маршруты. Главный хранитель фондов  музея Картавик П.П. представил новый   маршрут «Забытые следы  истории», разработанный совместно со специалистами отдела спорта и туризма Сморгонского райисполкома. В рамках туристического маршрута гостям и туристам предлагалось узнать неизвестные страницы еврейской истории нашего края, посетить город Сморгонь, агрогородок Крево и место захоронения сморгонских и кревских евреев около хутора Зелёнка Ошмянского района.

     Участники выставки надеются, что участие в ней поможет развитию туристического потенциала Сморгонщины и привлечет новых посетителей в Сморгонский историко-краеведческий музей.