Навіны

20 сакавіка 2026 г. у рамках прафілактычнай акцыі "Стоп кибермошенникам" з супрацоўнікамі музея праведзена гутарка на тэму "Безопасное использование соцсетей, мессенеджеров и электронной почты", а таксама праслухана інфармацыя аб актуальных спосабах здзяйснення злачынстваў

З 16.03. па 22.03. на тэрыторыі Гродзенскай вобласці праходзіць прафілактычная акцыя "Стоп кибермошенникам"

6 сакавіка ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбыўся ўрачысты прыём жанчын са старшынёй райвыканкама Андрэем Валер’евічам Гардзеем.

5 сакавіка ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі ўзорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” Жодзішкаўскай сярэдняй школы пазнаёміў шасцікласнікаў сярэдняй школы №1 г. Смаргоні з традыцыяй святкавання прыходу вясны на Смаргоншчыне пад час правядзення інтэрактыўна-гульнёвай праграмы “Гуканне вясны”. З цікавасцю дзяўчынкі і хлопчыкі слухалі песні-вяснянкі, з задавальненнем ўдзельнічалі ў карагодах і гульнях, а таксама спрабавалі іграць на побытавых інструментах.

Навучэнцы 2-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Смаргоні” прынялі актыўны ўдзел у музейным занятку “Смаргонскія абаранкі”, арганізаваным навуковым супрацоўнікам Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Навуковы супрацоўнік Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея ў межах праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё!" прачытала для навучэнцаў гімназіі лекцыю "Смаргонскія найгрышы - нематэрыяльная культурная спадчына Рэспублікі Беларусь".

Национальный банк утвердил новый графический знак официальной денежной единицы Республики Беларусь – белорусского рубля. Соответствующее решение принято постановлением Правления Национального банка от 27 января 2026 г. № 25.
 
 
 
 

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей прыняў удзел у агульнарэспубліканскім мерапрыемстве - напісанні Усебеларускай дыктоўкі. 

У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі ўрачыста адкрыта выстава "Пейзажы маёй Радзімы" мастака Вячаслава Аўгусціновіча.