Фотаконкурс "СЛАВУТАСЦІ МАЁЙ МАЛОЙ РАДЗІМЫ"
(да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін)
Правілы фотаконкурсу вельмі простыя!
1. Размяшчайце фотаздымкі помнікаў архітэктуры і гістарычных мясцін Смаргонскага краю ў каментарах пад публікацыяй аб дадзеным конкурсе на старонках музея ў сацыяльных сетках "Вконтакте», «Аднакласнікі», «Фэйсбук».
2. Пакідайце свае подпісы пад фота (па жаданні апісанне і назву фотаздымка).
3. Запрашайце сваіх сяброў паўдзельнічаць у конкурсе, стаўце лайкі і пакідайце каментары пад фота.
Работы прымаюцца з 9 па 18 красавіка.
Пераможцы конкурсу будуць аб’яўлены 22 красавіка! Аўтары трох работ будуць узнагароджаны цікавымі прызамі!
Чакаем вашых фотаздымкаў і жадаем поспехаў усім удзельнікам!!!





































