У гонар Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Смаргонскім музеі прайшла квэст – гульня «Я – ганаруся сваёй Бацькаўшчынай». Музейная экспазіцыя «Дарогай сустрэч» на кароткі час стала незвычайным палігонам. Дзеці, выконваючы заданні, знаёміліся з асобамі розных гістарычных эпох, лёс якіх быў звязаны са Смаргоншчынай; экспанатамі, якія неабходна было знайсці. Хлопчыкі і дзяўчынкі 4 «Б» класа прадэманстравалі кемлівасць, эрудыцыю, і выдатныя веды ваеннай гісторыі Смаргонскага краю. Выказваем словы падзякі класнаму кіраўніку Янкоўскай С.К. ДУА «Гімназія г. Смаргоні».





































