8 (01592) 3-44-92
У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі ўрачыста адкрыта выстава "Пейзажы маёй Радзімы" мастака Вячаслава Аўгусціновіча. Дыялог з аўтарам работ, прадстаўленых на выставе, быў вельмі душэўны і надзвычай просты. Кожны з прысутных змог задаць свае пытанні мастаку асабіста, зрабіць фотаздымак на памяць і проста пагрузіцца ва ўспаміны.
Вакальны гурт "Кантабіле" (Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага) распачаў мерапрыемства. Уласныя вершы прачытала смаргонская паэтка, аднакласніца мастака Вера Вайцюль.
Запрашаем усіх на персанальную выставу Вячаслава Аўгусціновіча "Пейзажы маёй Радзімы" ў Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей!

Адрас i часы працы музея:
231042 г. Смаргонь, вул. Кутузава, 23.
museumsmorgon@ikm.by
панядзелак - выхадны
аўторак - нядзеля 9:00 - 18:00
Адрас і часы працы сектара гісторыі КРЭЎСКАГА ЗАМКА:
Смаргонскі р-н, аг. Крэва, вул. Багданаўская, 1А.
аўторак - нядзеля 9:00 - 18:00
панядзелак - выхадны
Кантактная iнфармацыя
тэлефон (музей): 8 (01592) 3-88-49
тэлефон (Крэўскі замак): 8(01592) 9-05-11