29 лістапада 2019 года. Святочная вечарына "35 год музею"

         29 лістапада 2019 года ў Смаргонскім гісторыка – краязнаўчым музеі адбылася святочная вечарына “Нам яшчэ 35”, з нагоды юбілея музея. Госці мерапрыемства пазнаёміліся з экспазіцыяй лепшых экспанатаў з розных музейных калекцый, а прадстаўленыя фотаздымкі нагадалі моманты 35-ці гадовага жыцця музея. З віншавальнымі словамі выступілі: начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама Г.У.Джумкова, галоўны спецыяліст аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама М.К.Клуйша, старэйшы навуковы супрацоўнік музея – сядзібы М.К.Агінскага В.В.Грыбанаў, настаўнікі гімназіі і настаўнік гісторыі СШ №1 В.І.Лукашэвіч. Дырэктар музея Д.У.Валодзька расказала аб тым, чым жыве музей сёння. З музычным падарункам выступіў саліст духавога аркестра Смаргонскай пагранічнай групы І.Кісель.

         Другая частка мерапрыемства была прысвечана слаўнаму земляку, заслужанаму дзеячу культуры БССР, Ганароваму грамадзяніну Смаргоні, арганізатару і кіраўніку Смаргонскага цымбальнага аркестра А.А.Дзярузе. А падставай з’явілася праведзеная праца Г.Ф.Антонавай, загадчыка аддзела культуры, маралі і права газеты “Светлы шлях”. На працягу некалькіх месяцаў на старонках газеты змяшчаліся артыкулы, прысвечаныя памяці кіраўніка цымбальнага аркестра. Гэта ўспаміны былых выхаванцаў, педагогаў, якім пашчасціла ў жыцці сустрэцца з гэтым чалавекам. Сваімі ўспамінамі падзяліліся С.І.Лазар, І.Н.Гаева, У.В.Церабун – ініцыятар праекта “Памяці маэстра”. У завяршэнні вечарыны прагучалі музычныя кампазіцыі ў выкананні аркестровай групы цымбальнага аркестра ім. А.Дзяругі.  

Фота гл. ў ФОТАГАЛЕРЭЕ