Кракаўскія баранкі прышліся даспадобы
З 27 мая па 1 чэрвеня супрацоўнікі Смаргонскага музея, а таксама супрацоўнік бібіліятэкі наведалі Рэспубліку Польшчу, горад Кракаў у рамках праекту Еўрапейскага саюзу “МОСТ”, наладжванне прафесійных сувязей.
У першы дзень знаходжання у Кракаве мы наведалі музей жывой баранкі. Супрацоўнікі музея рассказалі пра гісторыю кракаўскай баранкі, а таксама прадставілі магчымасць паудзельнічаць у майстар-класе па яе вырабу. Прыгатаваць баранку можа праца і нескаладаная, але вось зрабіць правільную форму трэба слаўчыцца не адзін раз, але ў нас атрымалася. Кракаўскую баранку мы канешне прывезлі ў музей, але як экспанат.
У наступныя дні мы наведалі Кракаўскі нацыянальны архіў, першапачаткова мы пазнаеміліся з яго працай, прадставілі доступ да дакументаў,якія маюць дачыненне да гісторыі Вялікага княства Літоўскага і напрацягу дня мы знаёміліся з інвентарамі 14-19 стагоддзяў, актамі, зборамі дакументаў і іншае.
Напрыканы рабочай камандыроўкі ў Кракаў, нам пашчасціла паудзельнічаць у святочных мерапрыемствах з нагоды 120-годдзя музея гісторыі Кракава. Шмат цікавых інтарактыўных пляцовак, канцэрт, дэгустацыя кракаўскай баранкі з пякарняў горада і канешне самыя найлепшыя ўражанні.
Словы ўдзячнасці Праекту “МОСТ”, які дазволіў наведаць Кракаў і “пачаставацца” кракаўскай баранкай.
Дырэктар музея Валодзька Дзіна Уладзіміраўна
Фота ў раздзеле ФОТАГАЛЕРЭЯ.