КАЛЯДНЫЯ ЗАБАВЫ Ў МУЗЕІ

21 снежня 2018 г. ў памяшканні Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея адбыўся квест на калядную тэму, які падрыхтавалі яго супрацоўнікі. Удзел у ім прымалі навучэнцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Пад час квеста дзеці дэманстравалі свае веды аб Растве Хрыстовым, аб правілах святкавання каляд і Новага года. Заданні складаліся з адказаў на пытаннні каляднай віктарыны, веданняў навагодніх мультфільмаў, разгадвання рэбусаў прысвечаных тэматыцы Раства Хрыстова і г.д. Пад канец квеста адбыліся жартоўныя “гаданні” пад час якога дзеці круцілі барабан і даставалі адтуль пажаднні на наступный год. Пасля заканчэння квеста яго маленькія ўдзельнікі атрымалі салодкі падарунак. Мерапрыемства прайшло ў святочнай атмасферы.