панядзелак- выхадны
аўторак з 9.00 да 18.00 (перапынак з 13.00 да 14.00)
серада з 9.00 да 18.00 (перапынак з 13.00 да 14.00)
чацвер, пятніца, субота з 9.00 да 18.00 (без перапынка)
нядзеля з 9.00 да 18.00 (перапынак з 13.00 да 14.00)
Кантакты:
загадчык сектара гісторыі Крэўскага замка- Караткоў Піліп Дзмітрыевіч
малодшы навуковы супрацоўнік - Жыліч Анастасія Пятроўна
Тэлефон:
(801592) 90511
ПРЭЙСКУРАНТ НА ПЛАТНЫЯ ПАСЛУГІ:
1. Экскурсія па тэрыторыі Крэўскага замка на групу да 25 чалавек - 30,0 руб.;
2. Скарочаная экскурсія па тэрыторыі Крэўскага замка на групу ад 1 да 5 чалавек - 15,0 руб.;
3. Уваходны квіток у Крэўскі замак з наведваннем часовай выставы “Сакрэты будаўніцтва Крэўскага замка”:
Школьнікі і студэнты - 2,0 руб.
Пенсіянеры і іншыя катэгорыі наведвальнікаў - 3,0 руб.
4. Анімацыйная экскурсія “Крэўскі замак: калі гісторыя ажывае” на групу да 25 чалавек:
Школьнікі і студэнты - 20,0 руб.;
Пенсіянеры і іншыя катэгорыі наведвальнікаў - 50,0 руб.
Навіны:






13 жніўня 2022 года ў Крэўскім замку прайшоў рыцарскі фэст "Меч Кейстута" ў рамках рэгіянальнага фестывалю "Кераміка Крэва". Менавіта тут, у Крэве, у жніўні 1382 года, 640 год таму, быў вераломна забіты вялікі князь і бездакорны рыцар Кейстут Гедымінавіч, якому ўдзельнікі і госці нашага мерапрыемства аддалі даніну памяці і пашаны. Сярэднявечная музыка, рыцарскія баі ды забавы ўдыхнулі жыццё ў замкавыя муры, а таленавітыя артысты стварылі для наведнікаў пачуццё пагружэння ў далёкую эпоху. На ўнутраным двары замка разгарнулася выстава керамічных знаходак "Кераміка Крэва. Артэфакты", таксама выстава мундзіраў і вайсковага рыштунку розных перыядаў, на якой працавала фотазона. Прайшла прэзентацыя пастаяннай выставы "Крэўскі замак: гісторыя ў ілюстрацыях". Упершыню госці фестывалю пабачылі экскурсію з элементамі тэатралізацыі " Крэўскі замак: калі гісторыя ажывае".
Калі веліч мінулага апынаецца на адлегласці выцягнутай рукі, Вам застаецца толькі дакрануцца, каб усвядоміць еднасць з багатай гісторыяй свайго народа і адчуць пад сабой яго карані!

12 жніўня 2022 года. Сёння для нашых шаноўных наведвальнікаў мы ўстанавілі невялікую пастаянную выставу "Крэўскі замак: гісторыя ў ілюстрацыях", на якой большасцю прадэманстраваны фотаздымкі самых цікавых знаходак з раскопак на Крэўскім замку.

13 мая 2022 года ў аг. Крэва на часовай пляцоўцы ўсталяваны павільён для размяшчэння сектара гісторыі Крэўскага замка. Тут будуць знаходзіцца каса, працоўныя месцы для экскурсаводаў і сувенірная крама. Пляцоўка пад пастаяннае размяшчэнне павільёна з падключэннем да сетак камунікацыі ў дадзены момант знаходзіцца на стадыі праектавання. Здача аб'екта запланавана на лістапад 2022 года. Тады ж у павільёне пачнуць працаваць санітарныя вузлы. На час турыстычнага сезона 2022 года музей забяспечыць устаноўку і функцыянаванне бліз аб' екта наведвання бія - прыбіральні.

УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” прыняў удзел у абласным семінары “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”, які адбыўся 26-27 красавіка 2022 года. За два дні дырэктары і супрацоўнікі музеяў Гродзенскай вобласці наведалі раённыя музейныя экспазіцыі ў Іўі, Гальшанах, Залессі, Смаргоні, Кушлянах і Ашмянах. У першы дзень семінара гасцей сустракаў і Крэўскі замак, у якім дырэктар музея Алена Бобіна пазнаёміла ўдзельнікаў з арганізацыяй культурна-адукацыйнай работы на аб’екце, а таксама з этапамі рэстаўрацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Галоўны захавальнік фондаў Павел Картавік распавёў гасцям гісторыю стварэння экспазіцыі нашага музея, а навуковы супрацоўнік Вольга Самаркіна падзялілася асаблівасцямі арганізацыі працы з музейнымінаведвальнікамі. У канферэнц-залі музея гасцей вітаў ансамбль народнай музыкі “Гулянок”, удзельнікі якога з’яўляюцца носьбітамі музычна-інструментальнай традыцыі Смаргонскага раёна “Смаргонскія найгрышы”, шэраг мелодый з якіх быў прадстаўлены калегам з вобласці. З інфармацыйным паведамленнем выступіла Аўдзей Надзея Віктараўна, кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Таксама ўдзельнікі семінару наведалі і гісторыка-культурны комплекс пад адкрытым небам “Залатая горка”. Вынікі семінару былі падведзены ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Багушэвіча.

18 ліпеня 2021 года.
У нас на Крэўскім замку кожную нядзельку жыццё кіпіць! Каваль Яўген, рэканструктары Алесь, Канстанцін і Сяргей, ну і, вядома ж, дырэктар і супрацоўнікі ўстановы культуры "Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей" робяць усё для таго, каб Вы маглі адчуць дух 14 стагоддзя і даведацца як мага больш аб нашай гісторыі! Запрашаем кожныя выходныя на экскурсію, а па нядзелях - яшчэ і на анімацыйна-пазнавальную праграму! Экскурсіі і анімацыйныя праграмы для арганізаваных груп могуць праводзіцца і ў іншыя дні па папярэдняй дамоўленасці (тэлефон для запісу: 801592 38849)
Чакаем Вас на Крэўскім замку!!!


Кревский замок приглашает гостей

«У сэнсе, у чым цікавасць? Гэта ж Крэва, Крэўскі замак!» Як смаргонскія музейшчыкі прыцягваюць увагу турыстаў
10 верасня прайшоў суботнік на Крэўскім замку!
https://www.shliah.by/news/lesnoe-xozyajstvo/news25346.html
11 верасня 2021 года у Крэўскім замку прайшоў фестываль “Беларусь у вайне 1812 года”. На тэрыторыі замка працавалі анімацыйныя пляцоўкі: лагер французскіх і рускіх войскаў і ваенна-палявая кухня. У кожным лагеры працавалі рэканструктары, якія распавядалі турыстам аб структуры, абмундзіраванні, узбраенні армій, а таксама гісторыю баявых падзей вайны 1812 года. Кожныя 30 хвілін рэканструктары арганізоўвалі імправізаваны бой з удзелам турыстаў, якіх у сонечны вераснёўскі дзень на Крэўскім замку было вельмі шмат. Асаблівым упрыгажэннем пляцоўкі стала аўтэнтычная гармата часоў Напалеона, якая належыць арганізатару фестывалю Андрэю Кацько.
https://esphoto.ru/disk/krevo-11-9-2021
https://web.facebook.com/groups/842057559809028/permalink/882237802457670/?_rdc=1&_rdr
