Аглядная экскурсія па Смаргоні
Прапануем гасцям аглядную экскурсію па горадзе Смаргоні, якая ўключае наведванне пастаяннай экспазіцыі музея "Дорогой встреч", касцёла Святога Міхаіла Арханёла (былы кальвінскі збор князёў Зяновічаў), Спаса-Прэабражэнскага сабора.
Скульптурная кампазіцыя "Скамарохі з мядзведзем" нагадаюць аб адной дзіўнай школе, якая была ў Смаргоні.
Уразяць незвычайнай апрацоўкай матэрыяла садова-паркавыя скульптуры, якія ўпрыгожваюць розныя мясціны цэнтральная часткі горада.
Скульптура паэта Ф. Багушэвіча, які жыў і працаваў на Смаргоншчыне, нагадае аб прыгажосці роднай мовы.
Запрашаем усіх пазнаёміцца з гісторыяй слаўнага горада Смаргонь!
Турыстычны маршрут “Сцежкай вайны”. Удзельнікі маршрута пазнаёмяцца з падзеямі Першай сусветнай вайны на Смаргоншчыне, наведаўшы экспазіцыю Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея, мемарыяльны комплекс “Па лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну 1915-1917 гг. у г. Смаргоні”, гісторыка-культурны комплекс пад адкрытым небам “Залатая горка”, аб’екты фартыфікацыі ў в. Хадакі
Экскурсія па экспазіцыі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея “Дарогай сустрэч”
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей прапануе сваім гасцям прайсці па экспазіцыі "Дарогай сустрэч" і акунуцца ў гістарычнае мінулае м. Крэва і Крэўскага замка XIV - XVIст., адчуць дух падзей, якія ў ім адбываліся, а ў далейшым вызначылі лёс ВКЛ на доўгія стагоддзі.
Уразяць і экспануемыя прадметы, знойдзеныя падчас раскопак Крэўскага замка: каменныя ядры, кафля і гліняны посуд, фрагменты вырабаў са шкла і металу.
Дарогі кірмашовыя прывядуць гасцей да гісторыі горада Смаргонь – у мінулым уладанні князёў Зяновічаў, магнатаў Радзівілаў і граф'еў Пшаздзецкіх.
Шумна і людна было на Смаргонскім кірмашы: скамарохі, Мядзведзі, лялечны тэатр, гаспадыня абараначніца з традыцыйным смаргонскім абаранкам.
"Мёртвым горадам" паўстане Смаргонь у гады Першай Сусветнай вайны. Тут распавядуць аб цяжкіх буднях салдат, аб выпрабаваннях, якія выпалі на долю бежанцаў Смаргоншчыны, аб жаночым ўдарным "батальёне смерці" прапаршчыка М. Бачкаровай.
Фотаздымкі і дакументы прадставяць гераізм і бясстрашнасць партызан, падпольшчыкаў і мірных жыхароў Смаргоншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Адчуць свет прыгожага можна дзякуючы знаёмству з творчасцю нашых землякоў: музыкантаў - М.К.Агінскага, М.Я.Карловіча, А. А.Дзяругі, А.К. Шыдлоўскага, В.В.Роўды, мастакоў - Л.В.Трохалевай, А.І.Бяляўскага, А.В.Іванова, скульптараў - У.В.Церабуна, А.І.Жываева, І.Я.Іткінда, пісьменнікаў і паэтаў - Ф.Багушэвіча, А.Ф.Салагуба, А.І.Цяжкага, М.С. Кульбака, Я. М.Тайца, П.П.Савоські, У.П.Някляева, А.Л.Клемянок.
Тэатралізаваная экскурсія “Шляхамі кірмашовымі”
Установа культуры “Смаргонскі гісторыка – краязнаўчы музей” запрашае дарослых і дзяцей наведаць тэатралізаваную экскурсію “Шляхамі кірмашовымі”.
Усе жадаючыя адправяцца на Смаргонскі кірмаш, дзе распавядуць аб кірмашовых таварах, аб лялечным тэатры “Батлейка”, пазнаёмяць з гісторыяй вядомай “Смаргонскай акадэміі”.
Асабліва ўразіць прысутных на кірмашы, выступленне таленавітага смаргонскага мядзведзя пад кіраўніцтвам павадыра. Цікавая гульня дапаможа стварыць цудоўны настрой усім кірмашоўцам.
Тутэйшая гаспадыня – абараначніца распавядзе і пакажа, як традыцыйна выпякалі у мястэчку абаранкі і з задавальненнем пачастуе імі усіх гасцей.
Шчыра запрашаем на тэатралізаваную экскурсію “Шляхамі кірмашовымі”!
НАВІНКА!!!
Веласіпедна-пешаходная экскурсія «Уздоўж Оксны» якая, дае магчымасць убачыць маляўнічыя мясціны ўздоўж ракі Оксны і пазнаёміцца з падзеямі, якія адбываліся тут у розныя гістарычныя перыяды.
Анлайн-экскурсія "Шляхамі кірмашовымі"
https://www.youtube.com/channel/UCVSyFif5ylfsXyyScgA5B0g/
Анлайн-экскурсія "Шляхамі кірмашовымі. Мядзведжая акадэмія"
НАВІНКА!!!
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей прапаноўвае лекцыйна-пазнавальныя праграмы з наведваннем помнікаў архітэктуры Смаргоншчыны:
"КРЭЎСКІ ШЛЯХ" - 46 руб.
“ПРАВАСЛАЎНЫЯ СВЯТЫНІ СМАРГОНШЧЫНЫ” - 62 руб.
"ПА СЛЯДАХ ТЫШКЕВІЧА" - 87 руб.
“НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СКАРБЫ: АД СЕРГІЕВІЧА ДА БАГУШЭВІЧА" - 33 руб.
НАВІНКА!!!
Скарочаная экскурсія па аб`екце "Крэўскі замак" (15 хвілін) для груп да 5 чалавек. Кошт 10 рублёў.