Першая Сусветная вайна на Смаргоншчыне

1 жніўня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна — найбуйнейшы ваенны канфлікт пачатку XX стагоддзя. Сярод памятных месцаў, у якіх ішлі жорсткія бітвы, — г. Смаргонь, сімвал мужнасці і воінскай стойкасці далёкай вайны.

У 1915 годзе Германіі прыйшлося перанесці ўдар на Усходні фронт, накіраваўшы частку сіл на вайну з Расійскай імперыяй. З лета 1915 года ваенныя дзеянні праходзілі на тэрыторыі Беларусі.

Адным з самых цяжкіх выпрабаванняў, якія выпалі на долю мірнага насельніцтва, стала бежанства. Артылерыйскім абстрэлам і бамбаванням падвяргаліся многія населеныя пункты. Праводзілася масавая эвакуацыя жыхароў з зоны баявых дзеянняў. Па дарогах, якія вядуць на ўсход, рухаліся і жыхары 16-тысячнай Смаргоні.

У пачатку верасня 1915 года германцы праводзілі наступальную аперацыю на Усходнім фронце. На 30-кіламетровым участку прарыву ў раёне м. Свянцяны суадносіны сіл былі такія: на баку праціўніка — шэсць пяхотных і чатыры кавалерыйскія дывізіі, супраць — чатырых кавалерыйскіх дывізій і сямі пяхотных батальёнаў расійскіх войскаў.

Раніцай 9 верасня пачалося прасоўванне немцаў. 12 верасня, захапіўшы м. Свянцяны, германская кавалерыя рухалася ў напрамку Смаргонь—Маладзечна. Расайскія войскі, адыходзячы, адыходзілі да Смаргоні. 15 верасня германская кавалерыйская дывізія ўварвалася ў горад. Пачаліся кровапралітныя баі. Гвардзейскія палкі, выяўляючы мужнасць і стойкасць, неслі страты, але ўтрымалі смаргонскія пазіцыі. Вораг быў спынены.

Пачалася пазіцыйная вайна з кулямётнай стральбой, артылерыйскімі абстрэламі, выпускам газаў.

Адна з першых газавых нападкі на тэрыторыі Беларусі адбылася ў кастрычніку 1915 года ў Смаргоні супраць 3-й гвардзейскай пяхотнай дывізіі. З лета 1916 года газы рэгулярна выкарыстоўваліся праціўнікам. Тысячы атручаных і загінулых. 6 жніўня 1916 года ў Смаргоні ўпершыню была ўжытая газабалонная атака рускімі войскамі.

Супрацьстаялыя бакі перайшлі да абароны і сталі ўмацоўваць свае пазіцыі. У 200-300 кроках ад першай знаходзілася другая лінія акопаў. Іх лабірынты з кожным днём павялічваліся, а якасць абарончых збудаванняў удасканальвалася. Узводзіліся штучныя перашкоды — «Вожыкі», «воўчыя ямы». Будаваліся бліндажы. Хады паведамлення цягнуліся ў тыл на 3-5 кіламетраў. Яны былі падобныя на выкапаныя ў зямлі пешаходныя вуліцы глыбінёй тры метры і шырынёй ад трох да пяці метраў, замаскіраваныя зверху ад германскай авіяцыі.

У тыле ўзводзіліся і абсталёўваліся абарончыя лініі акопаў і траншэй, будаваліся вузкакалейкі, разгортваліся лячэбныя ўстановы — перавазячныя пункты, лазарэты і шпіталі. Самалёты вялі разведку, бамбілі склады, аэрадромы і станцыі.

У гады Першай сусветнай вайны горад Смаргонь, цалкам разбураны германскай артылерыяй, выкапаны акопамі і траншэямі, стаў «мёртвым». «Горад разбіты дашчэнту. Паўсюль з груды смецця і абгарэлых бэлек выглядаюць, дзе ацалелая сцяна са шпалерамі, дзе высокая цагляная труба. Разваліны зараслі быльнікам. Жудасна блукаць па паламаных дрэўных ходніках» - успамінаў прапаршчык Валянцін Катаеў.

Улетку 1916 года асноўныя ваенныя падзеі на Смаргонскім участку разгортваліся ля вышыні 72.9 м., якую салдаты называлі «залатой горкай». На працягу месяца сапёры 26-га армейскага корпуса капалі падземны тунэль ад перадавых рускіх акопаў да артылерыйскай батарэі, якая знаходзіцца на вышыні. 3 ліпеня пачаўся штурм «Залатой горкі», атакавалі германцаў 255-ы Акерманскі і 258-ы Мікалаеўскі пяхотныя палкі. Стратэгічная вышыня была занятая. Асабліва вызначыліся ў баі штабс-капітан А. Худэнка і падпаручнік Д. Філонавіч, якія былі ўзнагароджаны ордэнам Святога Георгія IV ступені.

25 верасня 1916 года ў М.Крэва ўступіў у паветраны бой з чатырма нямецкімі знішчальнікамі бамбавік «Ілля Мурамец» №16. Збіўшы тры з іх-рускі экіпаж загінуў. Паручнікі Д. Д. Макшэеў, ф.а. Гаібаў, м. а. Рахмін, о. с. Карпаў – за самаадданасць у баі былі ўзнагароджаны ордэнамі Святога Георгія 4-й ступені пасмяротна.

1917 год у Першай сусветнай вайне адзначыўся тым, што ваенныя дзеянні працягваліся на фоне рэвалюцыйнай абстаноўкі ў Расіі, а таксама пагаршэннем эканамічнага становішча краін. У расійскіх войсках, выматаных вайной і стратамі, праходзілі мітынгі і сходы, многія адмаўляліся ваяваць, адкрыта браталіся з праціўнікам. Ваенны міністр Часовага ўрада А. Ф. Кэранскі заклікаў да наступу. У ліпені 1917 года расійскімі войскамі пад камандаваннем генерала А. І. Дзянікіна была прадпрынятая Крэўская аперацыя. Была праведзена трохдзённая артылерыйская атака, падчас якой частка нямецкіх пазіцый была знішчана. Значная колькасць абарончых збудаванняў, разбураныя акопы, заваленыя ўваходы ў бліндажы, але нягледзячы на гэта наступ скончыўся вельмі няўдала для расійскіх войскаў. Нароўні з вернымі воіскамі, абавятку абаронцамі змагаўся і жаночы ўдарны "батальён смерці" прапаршчыка М. Л. Бачкарова ў складзе 525-га пяхотнага палка 132-й пяхотнай дывізіі 1-га Сібірскага корпуса.

7 лістапада ўлада ў Петраградзе перайшла да Саветаў. 4 снежня ў М. Солы прадстаўнікамі II, III, X армій на чале з радавым, членам ВРК, бальшавікам С. Шчукіным падпісана часовае перамір'е. 

Калі перамовы ў Брэсце зайшлі ў тупік і Германія аднавіла наступ, аказваць супраціў было няма каму. Нямецкія войскі прасоўваліся амаль бесперашкодна, займаючы велізарныя тэрыторыі на цягніках і аўтамабілях.

поделиться в: