Мемарыяльны комплекс па лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну 1915 - 1917 гг. у г. Смаргоні

Экскурсійнае абслугоўванне па аб'екту "Мемарыяльны комплекс па лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну 1915 - 1917 гг. у г. Смаргоні" ажыццяўляецца аўторак - нядзеля з 9.00 да 18.00 (панядзелак - выхадны) па папярэдняй замове па тэлефонах 8 (01592) 3-88-49

Мемарыяльны комплекс па лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну (1915-1917 гады) у г. Смаргонь — праект аўтарскага калектыву пад кіраўніцтвам скульптара, прафесара Анатоля Яфімавіча Арцімовіча (скульптары Іван Анатольевіч Арцімовіч, Уладзімір Васільевіч Церабун, архітэктар Аляксандр Рыгоравіч Бажыдай).

Быў праведзены рэспубліканскі конкурс на лепшы праект. З 9 удзельнікаў пераможцам прызнаны аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам скульптара, прафесара Анатоля Яфімавіча Арцімовіча (скульптары Іван Анатольевіч Арцімовіч, Уладзімір Васільевіч Церабун, архітэктар Аляксандр Рыгоравіч Бажыдай).

Работы па будаўніцтве аб'екта пачаліся восенню 2012 года. Мемарыяльны комплекс па лініі супрацьстаяння расійскіх і германскіх войскаў у Першую сусветную вайну ў 1915-1917 гадах у горадзе Смаргоні — адзіны ў Рэспубліцы Беларусь мемарыял такога маштабу, прысвечаны памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр Першай сусветнай вайны. Унікальнасць мемарыяльнага комплексу складаецца ў тым, што ён створаны на месцы рэальных падзей.

У 2014 годзе ў рамках памятных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны, удзелам грамадскасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікоў Саюзнай дзяржавы, пасольстваў больш за 20 краін мемарыяльны комплекс быў адкрыты для наведвання і стаў знакавым месцем увекавечвання памяці пра герояў Першай сусветнай вайны.

У 2023 годзе па ініцыятыве старшыні Смаргонскага райвыканкома Харужыка Генадзя Васільевіча са сродкаў раённага бюджэту выдзелены фінансавыя сродкі для завяршэння ўсіх работ па будаўніцтве мемарыяльнага комплексу; у 2023-2024 гадах работы завершаны.

поделиться в: