21 студзеня 2020 года ў Смаргонскім музее адбылось адкрыцце выставы "Табе, Смаргоншчына, край любы, дарагі", прысвечанай 80-годдзю стварэння Смаргонскага раёна.

 “Табе, Смаргоншчына, край любы, дарагі!”, так называецца выстава, якая ўрачыста адкрылася  ў музеі 21 студзеня 2020 года. Яна прымеркавана да 80 - годдзя Смаргонскага раёна. На выставе прадстаўлены фотаздымкі, дакументы, альбомы, друкаваныя выданні нашых землякоў і шмат іншага цікавага матэрыялу.

Сярод гасцей на выставе прысутнічалі начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Т.М.Ражэва, галоўны спецыяліст аддзела культуры М.К.Клуйша, дырэктар ААТ “Смаргонскія малочныя прадукты” І.А.Варанішча, раённы педыятр Г.С.Тронза.

Слаўная біяграфія нашага краю дасталася нам ў спадчыну. З днём нараджэння, Смаргонскі раён!

Запрашаем усіх жадаючых на выставу “Табе, Смаргоншчына, край любы, дарагі!”.

Фота гл. ў раздзеле ФОТАГАЛЕРЭЯ.