Галоўная Афіша Навіны Мы прапануем Прэйскурант Зваротная сувязь

Аб нас
Нашы дасягненні
Фонды
Гісторыя
Інфармацыя
Архіў навін
3D Модель

 

 

 

Каталог TUT.BY

 

 

 

 

 

 

Аб нас

Абласныя музеі:


Установа культуры

“Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”

 

Адрас: 231042,

Гродзенская вобласць, г. Смаргонь,

вул. Кутузава, 23. Тэл. 8 (01592) 3-44-92

 

Дырэктар - Кіроўская Марына Валяр'янаўна

Тэл. 8 (01592) 6-19-90

e-mail: museumsmorgon@tut.by

 

За год ва УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” праходзіць 10-12 стацыянарных і некалькі перасоўных выставак, а таксама 1-2 камерцыйныя выстаўкі. Тэматыка і накіраванасць выставачнай дзейнасці самая разнастайная – падзеі з гісторыі і сучаснасці раёна, гістарычныя асобы, сучасныя творцы культуры і мастацтва – вядомыя і маладыя мастакі, майстры народнай творчасці і інш.

У музеі праходзяць шматлікія прэзентацыі мастацкіх, літаратурных і музычных твораў як мясцовых, так і сталічных аўтараў, сустрэчы з вядомымі людзьмі, мерапрыемствы, сумесныя з іншымі установамі культуры раёна.

УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” падтрымлівае кантакты з музеямі Гродзенскай і іншых абласцей, абласнымі, рэспубліканскімі і некаторымі замежнымі музеямі, аказвае метадычную дапамогу музеям устаноў адукацыі раёна.

Музей у якасці наведвальнікаў прымае не толькі жыхароў Смаргоні і раёна, але і шматлікіх гасцей з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы, у прыватнасці з Расіі, Германіі, Канады.

Акрамя экскурсій гісторыка-краязнаўчы музей парпануе лекцыі, тэматыку якіх можна даведацца па тэлефоне 3-44-92.

З дапамогай формы зваротнай сувязі вы можаце звязацца

з дырэктарам установы

ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ
Вашае імя
Зваротны e-mail
Паведамленне
Лік на малюнку

 Наверх

 

 e-mail© Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей, 2011