Галоўная Афіша Навіны Гісторыя Нашы дасягненні Інфармацыя Фонды Мы прапануем Прэйскурант Помнікі Зваротная сувязь

Галоўная
Афіша
Навіны
Гісторыя
Нашы дасягненні
Інфармацыя
Фонды
Мы прапануем
Прэйскурант
Помнікі
Зваротная сувязь

 

 

 

Каталог TUT.BY

 

 

 

 

 

 

Гісторыя

Изображение

Абласныя музеі:


Гісторыя музея

Установа культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” была створана рашэннем Савета Міністраў БССР у маі 1984 г., адкрыта для наведвальнікаў у чэрвені гэтага ж года. Першапачаткова музей быў размешчаны ў помніку архітэктуры ХVІ ст. – былым кальвінскім зборы ў Смаргоні.

На момант адкрыцця ў асноўным фондзе музея налічвалася 254 музейных прадметаў, з іх 183 – экспанаты, якія тычыліся гісторыі ў савецкі перыяд. За 1985 год асноўны фонд музея папоўніўся на 333 экспанаты.

Да канца 1984 г. быў распрацаваны тэматыка-экспазіцыйны план будучай экспазіцыі музея, у студзені 1985 г. заключаны дагавор з ВА “Белрэстаўрацыя” аб стварэнні мастацкага праекта экспазіцыі музея.

У маі 1986 г. Міністэрства культуры прапанавала змяніць профіль музея і замест гісторыка-краязнаўчага стварыць адзіны ў рэспубліцы музей-тэатр “Батлейка”. Быў выкананы і зацверджаны праект прыстасавання будынка, пачаўся тэрміновы збор экспанатаў.

У кастрычніку 1986 г. МК БССР зноў пераглядае пытанне аб музеі і прымае рашэнне стварыць у Смаргоні музей Беларускага народнага тэатра.

У маі 1987 г. зноў вярнуліся да музея-тэатра “Батлейка” і МК БССР зноў зацвердзіла гэтае рашэнне. Адначасова было ўзгоднена, што экспазіцыя гісторыка-краязнаўчага музея будзе стварацца ў будынку тагачаснага РДК.

У снежні 1987 г. усе праектныя работы былі завершаны.

Але час ішоў. Змянілася палітычнае становішча ў дзяржаве. Вернікам вяртаюцца культавыя збудаванні. І былы кальвінскі збор (а праз некаторы час і будынак РДК) перадаюцца каталіцкай абшчыне.

Музей часова, на правах арэнды, пераязджае на другі паверх толькі што пабудаванай крамы. Наперадзе гады плённай работы, але без уласнай экспазіцыі і з назвай “выставачная зала музея”.

15.12.1998 г. Смаргонскі райвыканкам прымае рашэнне аб перадачы будынка цалкам на баланс аддзела культуры для яго рэканструкцыі пад музей. З гэтага часу пачынаецца работа па стварэнню экспазіцыі.

19.12.2004 г. навукова-метадычная рада УК “Гродзенскі гісторыка -краязнаўчы музей” зацвердзіла тэматыка-экспазіцыйны план Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея і прыняла ў цэлым генеральны праект мастацкага рашэння.

21.07.2005 г. быў зацверджаны эскізны праект будучай экспазіцыі.

Найбольш актыўная праца па стварэнню экспазіцыі пачалася толькі ў 2008 г. З 2012 г. пачаўся таксама капітальны рамонт будынка.

3 ліпеня 2013 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё пастаяннай экспазіцыі “Дарогай спатканняў” і будынка музея пасля рамонта.

 Наверх

 

Назад Домашняя Далее

Галоўная Афіша Навіны Гісторыя Нашы дасягненні Інфармацыя Фонды Мы прапануем Прэйскурант Помнікі Зваротная сувязь

 e-mail© Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей, 2011