Галоўная Афіша Навіны Гісторыя Нашы дасягненні Інфармацыя Фонды Мы прапануем Прэйскурант Помнікі Зваротная сувязь

Галоўная
Афіша
Навіны
Гісторыя
Нашы дасягненні
Інфармацыя
Фонды
Мы прапануем
Прэйскурант
Помнікі
Зваротная сувязь

 

 

 

Каталог TUT.BY

 

 

 

 

 

 

Фонды

Изображение

Абласныя музеі:


Усе фондавыя калекцыі музея пачалі фарміравацца ў 1984 годзе.

Музейны фонд УК “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” па стану на 1 студзеня 2017 г. складаецца з 10808 музейных прадметаў асноўнага і 5164 – навукова-дапаможнага фонда, якія размеркаваны па 15 музейных калекцыях:

Калекцыя помнікаў рэчавага тыпу ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым  музеі самая вялікая. У іх склад уваходзяць калекцыі: дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, археалогіі, зброі і вайсковага рыштунка, прадметаў з гісторыі тэхнікі, прадметаў побыту і этнаграфіі, нумізматыкі, баністыкі, фалерыстыкі. На 1 студзеня 2017 года яна налічвае 6704 адзінак асноўнага і 418 адзінак навукова-дапаможнага фонда. У склад выяўленчых  помнікаў уваходзяць калекцыі: жывапісу, графікі і скульптуры (усяго 1496 адзінак асноўнага і 397 навукова-дапаможнага фонда). Калекцыя помнікаў пісьмовага тыпу, якая ўключае дакументы, рукапісы і друкаваныя выданні, налічвае  2008 адзінак асноўнага і 1269 навукова-дапаможнага фондаў. Аудыёвізуальныя крыніцы  складаюцца з калекцыі фотадакументаў. На 1  студзеня 2017 года 591 адзінак асноўнага і 3080 адзінак навукова-дапаможнага фонда. Калекцыя натуральна-гістарычных помнікаў прадстаўлена прыродазнаўчай калекцыяй, якая налічвае 9 адзінак асноўнага фонда.

Жывапіс

Калекцыя жывапісу налічвае 388 адзінкі. У склад калекцыі жывапісу ўваходзяць:  карціны прафесійных і  самадзейных мастакоў, праваслаўныя і каталіцкія іконы канца ХІХ – пач. ХХ ст.ст.. Найбольш цікавыя прадметы з калекцыі – карціны Л. У. Трохалевай (краявіды Смаргоншчыны), ікона “Святой Пантелеймон” сяр. XIX ст. з іканапіснай майстэрні Афонскага манастыра (Грэцыя).

Крайнія даты прадметаў – сяр. ХІХ ст. – 2011 г. 

    Наверх

Графіка

На 1 студзеня 2017г. калекцыя графікі налічвае 1062 адзінак асноўнага і 373 навукова-дапаможнага фонда. У яе склад  малюнкі і графічныя творы мясцовых мастакоў, грамадска-палітычныя плакаты, афішы канцэртаў Народнага ансамбля песні і танца імя Агінскага Смаргонскага РДК, канцэртаў Акадэмічнага хору Белтэлерадыё пад кіраўніцтвам В.У. Роўды і інш; акварэлі У.В. Церабуна; тапаграфічныя карты розных гадоў, на якіх адзначана Смаргонь, паштоўкі, літаграфія Напалеона Орды “Крэўскі замак”. Найбольш цікавыя з іх карта польскага каралеўства 1841 года выдадзена ў Лондане, копія карты Вялікага княства Літоўскага, выдадзеная ў 1643г. у Амстэрдаме, літаграфія Напалеона Орды “Крэўскі замак”.

Крайнія даты  прадметаў 1643- 2016 гг.

Скульптура

На 1 студзеня 2017г. калекцыя скульптуры налічвае 46 адзінак асноўнага і 9 навукова-дапаможнага фонда. У яе склад уваходзяць працы Ул. Церабуна і  А. Жываева.

Крайнія даты прадметаў 1970—2014 гг.

    Наверх

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

На 1 студзеня 2017г. калекцыя прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва налічвае 222 адзінкі асноўнага і 48 адзінак навукова-дапаможнага фонда. У яе склад уваходзяць: літургічнае начынне: чары, лампады, крыжы, складні; разьба па дрэве, размалёўкі па дрэве, драўляная скульптура, пано, керамічныя і дэкаратыўныя вазы, пасудзіны, сувенірныя медалі, наборы карзін, вазы плеценыя з лазы, скрынка батлеечная, плеценая з саломкі шматлікая сувенірная прадукцыя – падарункі і вырабы з ільну, скульптура і скульптурныя партрэты.

Крайнія даты прадметаў 1738-2014 гг.

    Наверх

Дакументы

На 1 студзеня 2017г. калекцыя дакументаў налічвае 952 адзінкі асноўнага і 554 адзінак навукова-дапаможнага фондаў. У яе склад уваходзяць: дакументы да 1917г.;  дакументы часоў Першай сусветнай вайны; дакументы аб грамадска-палітычным становішчы краю з 1917 па  1941гг.;  дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны; дакументы аб грамадска-палітычным становішчы краю з 1944г.; граматы, дыпломы ўручаныя прадмпрыемстам і установам, а таксама асобным грамадзянам. Найбольш каштоўныя прадметы з калекцыі – арыгінальныя дакументы часоў Першай сусветнай вайны і акупацыйныя дакументы, франтавыя лісты перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Крайнія даты дакументаў 1851- 2015 гг.

    Наверх

Друкаваныя выданні

На 1 студзеня 2017г. калекцыя друкаваных выданняў налічвае 1052 адзінак асноўнага і 715 адзінак навукова-дапаможнага фонда. У  калекцыю уваходзяць: дарэвалюцыйныя часопісы, кнігі і брашуры; газеты, улёткі, друкаваныя матэрыялы афіцыйных мерапрыемстваў – праграмы, праспекты і інш.; матэрыялы аб выбарах; карткі, спажывецкія талоны; краязнаўчая літаратура, кнігі з аўтарскім подпісам; этыкетачныя матэрыял на прадукцыю смаргонскіх прадпрыемстаў. Найбольш цікавыя прадметы з калекцыі – кніга “Четьи-Минеи” 1811г. выдання, альманах “Великая война в образах и картинах” (выд.1915-1917гг. 11 тамоў). Часопіс “Ніва” за 1916г. і газеты і ўлёткі за 1944г.

Крайнія даты прадметаў 1811 – 2014 гг.

    Наверх

Нумізматыка

На 1 студзеня 2017г. калекцыя нумізматыкі  налічвае 959 адзінак асноўнага і 5 адзінак навукова-дапаможнага фонда. У яе склад уваходзяць: манеты Рымскай імперыі; манеты Вялікага Княства Літоўскага (з раскопак Крэўскага замка); манеты Расійскай імперыі; манеты Вялікабрытаніі, манеты Французкага каралеўства, Манеты Германскай імперыі, манеты Канады, манеты Паўднева-Афрыканскай Рэспублікі, Манеты Рэчы Паспалітай 1920-1930гг; манеты СССР; манеты Расійскай Федэрацыі, манеты Рэспублікі Беларусь; манеты Польскай Народнай Рэспублікі; манеты Греманскай Дэмакратычнай Рэспублікі і іншыя. Найбольш каштоўныя манеты – манеты вялікага Княства Літоўскага.

Крайнія даты 36г. н.э. -2008 гг.

    Наверх

Баністыка

Калекцыя баністыкі налічвае 448 адзінку. Калекцыю папяровых грошай складаюць папяровыя грошы Расійскай імперыі, польскія маркі 1919 – 1920 гг., польскія папяровыя грошы 1921 – 1939 гг., акупацыйныя нямецкія маркі 1941 – 1945 гг., папяровыя грошы РСФСР 1919 г., папяровыя грошы СССР, Украіны, Нікарагуа, ПНР, аблігацыі СССР. Найбольш цікавыя рэчы з калекцыі  - польскія маркі 1919 – 1920 гг.

Крайнія даты прадметаў: 1898 – 2005 г.г.

    Наверх

Археалогія

Калекцыя археалогіі налічвала 3209 адзінак. Найперш – гэта матэрыялы з раскопак Крэўскага замка: посуд, кафля, замкі, ключы, нажы, наканечнікі стрэлаў, спражкі, фрагменты посуду, непаліўная кераміка. Найбольш цікавыя прадметы археалогіі – адрэстаўрыраваны посуд, кафля, замкі, нажы.

Крайнія даты ХІV –  ХVІІ ст.ст.

    Наверх

Фалерыстыка

На 1 студзеня 2017г. калекцыя фалерыстыкі налічвае 705 адзінак асноўнага і 7 адзінак навукова-дапаможнага фонда. У яе склад уваходзяць: ордэны і медалі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны; узнагароды СССР і ПНР; пячатка і штамп Смаргонскага касцёла; значкі вытворчасці СССР. Найбольш каштоўныя прадметы з калекцыі – медаль у гонар Крымскай вайны з вензелямі Мікалая I і Аляксандра II, ордэн “Прасвятога белага слана” (Каралеўства Таіланд), ордэн “кароны Італіі” (Італьянскае каралеўства), медалі “За освобождение Кореи” “Китайско-советская дружба” уручаныя вецерану ВАВ Лігуце М.Я.

Крайнія даты 1856-2009 гг.

    Наверх

Зброя і баепрыпасы. Вайсковы рыштунак

На 1 студзеня 2017г. калекцыя збороі, баепрыпасаў і вайсковага рыштунка налічвае 94 адзінакі асноўнага і 145 адзінак навукова-дапаможнага фонда. У яе склад уваходзяць: штыкі, гільзы  і галоўкі ад снарадаў, спражкі, фляжкі, лекавыя ампулы, нямецкая каска, клінок з даравальным надпісам, каска чырвонаармейца і інш.

На наш погляд самымі каштоўнымі прадметамі калекцыі зброі і баепрыпасаў з’яўляюцца планшэт для лётнай карты 1940-ых гг, які належыў марскому лётчыку, вецерану ВАв Лігуце М.Я, клінок з даравальным надпісам Хайлова С.М.

Крайнія даты 1915 – 1973 гг.

    Наверх

Прадметы з гісторыі тэхнікі

На 1 студзеня 2017г. калекцыя прадметаў з гісторыі тэхнікі налічвае 205 адзінак і 32 адзінкі навукова-дапаможага фонда. У яе склад уваходзяць: прылады для апрацоўкі ільну, прылады для хатняга ткацтва; сталярныя інструменты; сельскагаспадарчы інвентар; прылады для фатаграфавання; радыётэхніка; гадзіннікі вытворчасці СССР і іншыя. Найбольш цікавыя прадметы: прылады для фатаграфавання  1940-ых гг., машына пральная СМР – 2, 1957 г. Першая мадэль пральнай машыны ў СССР.

Крайнія даты калекцыі 1930-ыя – 2006 гг.

    Наверх

Прадметы побыту і этнаграфіі

Па стану на 1 студзеня 2017г. калекцыя прадметаў побыту налічвае 862 адзінкі асноўнага і 124 адзінкі  навукова-дапаможнага фонда. У яе склад уваходзяць: посцілкі, рушнікі, абрусы, сувоі саматканага льнянога і суконнага палатна; мэбля; прадмета хатняга ўжытку; карункі, шкляныя вырабы; батлеечныя лялькі, цацкі з гліны, адзенне; абутак; вексікалогія. Найбольш цікавыя прадметы з калекцыі – саматканыя рушнікі.

Крайнія даты – пач. ХХ-га ст. – 2000-ыя гг.

    Наверх

Фотадакументы

На 1 студзеня 2017г. калекцыя фотадакументаў налічвае 591 адзінку асноўнага і 3080 адзінак навукова-дапаможнага фонда. У яе склад уваходзяць: фотадакументы да 1917г.; Смаргоншчына з 1917 па 1941 гг.; Смаргоншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны; фотаздымкі аб грамадска-палітычным і эканамічным жыцці раёна пасля 1944г. Найбольш цікавыя прадметы з калекцыі – віды горада Смаргоні ў пачатку ХХ-га ст.

Крайнія даты прадметаў пачатак ХХ- га ст. – 2015гг.

    Наверх

Прыродазнаўчая калекцыя

Калекцыя налічвае 9 адзінак асноўнага. У яе склад уваходзяць: чучалы птушак, мядзведзя, галава касулі, галава шчупака.


 Наверх

 

Назад Домашняя Далее

Галоўная Афіша Навіны Гісторыя Нашы дасягненні Інфармацыя Фонды Мы прапануем Прэйскурант Помнікі Зваротная сувязь

 e-mail© Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей, 2011