Каляндар юбілейных дат на 2021 год

Гістарычныя падзеі

510 гадоў назад (1511) упершыню згадваюцца Жодзішкі як мястэчка.

310 гадоў назад (1711) у мястэчку Жодзішкі ў калегіуме езуітаў пачаўся першы навучальны год.

210 гадоў назад (1811) у в.  Вішнева пабудаваны касцёл Святога Тадэвуша.

155 гадоў назад (1866)  у в. Міхневічы  пабудавана Пакроўская царква.

155 гадоў назад (1866)  у мястэчку Крэва было адкрыта першае  народнае вучылішча.

125 гадоў назад (1896) у мястэчку Смаргоні была адкрыта дзвухкласная царкоўна-прыходская школа.

125 гадоў назад (1896)  у мястэчку Смаргоні было створана аддзяленне прафесійнага саюза гарбароў.

120 гадоў назад (1901) у мястэчку Смаргоні адбылося найбольш значнае выступленне рабочых. Агульная забастоўка ахапіла каля 1300 чалавек.

105 гадоў назад (1916) подзвіг расійскага экіпажа самалёта  “Илья Муромец” (паручыкі: Д.Д.Макшэеў, М.А.Рахмін, Ф.Гаібаў, А.С. Карпаў).

105 гадоў назад (1916) першая газабалонная атака на пазіцыі рускіх пад Смаргонню.

80 гадоў назад (25.06. 1941) Смаргонь была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

45 гадоў назад (1976) узведзена стэла ў  гонар воінаў- вызваліцеляў.

 

Знакамітыя землякі

210 гадоў назад  (1811-1867 гг.) нарадзілася Матыльда Бучынская, ўладальніца маёнтка Дабраўляны.

160 гадоў назад (1861-1939 гг.) нарадзіўся Іван Францавіч Сініцкі, беларускі мемуарыст, падарожнік і рэвалюцыянер.

150 гадоў назад (1871 -1969 гг.) нарадзіўся Ісак Якаўлевіч Іткінд, скульптар, пісьменнік, член Саюза мастакоў Казахстана (1961). Заслужаны дзеяч культуры Казахстана (1961).

145 гадоў назад (1876 – 1909 гг.) у в. Вішнева нарадзіўся Мечыслаў Карловіч, польскі дырыжор, кампазітар.

135 гадоў назад (1886 -1964 гг.) у в. Арляняты нарадзіўся Станіслаў Лявонавіч Станкевіч, беларускі асветнік, кнігар і паэт.

130 гадоў назад (1891-1976 гг.) у в. Арляняты нарадзіўся Іван Антонавіч Станкевіч, беларускі культурна-грамадскі дзеяч, мовазнавец.

130 гадоў назад (1891-1952 гг.) нарадзіўся  Андрэй Цікота, дзеяч беларускага каталіцкага руху, архімандрыт.

125 гадоў назад (1896-1977 гг.) у Смаргоні нарадзіўся Уільям Самуэль Шварц, амерыканскі жывапісец-мадэрніст і мастак-манументаліст.

125 гадоў назад (1896-1937 гг.) у Смаргоні нарадзіўся Майсей Саламонавіч Кульбак, паэт, празаік, драматург і перакладчык.

120 гадоў назад (1901-1973 гг.) у Смаргоні нарадзілася Іда Мет, урач, актывістка расійскага і міжнароднага анархісцкага руху.

120 гадоў назад (10.08.1901-25.05.1979 гг.) нарадзіўся Аляксандр Анісімавіч Дзяруга, арганізатар і кіраўнік Смаргонскага народнага цымбальнага аркестра, педагог. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1961).  Ганаровы грамадзянін Смаргоні.

115 годоў назад (18.10.1906 -17.05.1934 гг.) у в. Зарудзічы нарадзіўся Алесь Феафілавіч Салагуб, беларускі паэт, літаратуразнавец, публіцыст.

115 гадоў назад (27.10.1906-30.11.1992 гг.) у Смаргоні нарадзіўся Пітэр Блюм, амерыканскі жывапісец, мастак-манументаліст і скульптар.

110 гадоўназад (18.06.1911-26.09.2002гг.) у в. Мінкі нарадзіўся Аляксандр Канстанцінавіч Шыдлоўскі, беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1960). Ганаровы грамадзянін Смаргоні.

100 гадоў назад (10.11.1921 –18.11.2007 гг.) у Смаргоні нарадзіўся Віктар Уладзіміравіч Роўда, харавы дырыжор, прафесар, педагог. Народны артыст БССР(1978) і СССР (1990), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1990); атрымаў медаль і ордэн Францыска Скарыны, прэмію прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.  Ганаровы грамадзянін Смаргоні.

85 гадоў назад (16.06.1936 г.) у в. Камяніца нарадзіўся Яўстафій Яўстафавіч Леановіч, архітэктар, аўтар праектаў многіх станцый Мінскага метрапалітэна.

80 гадоў назад (02.01.1941 г.) у вёсцы Зарудзічы нарадзіўся Павел Піліпавіч Савоська. Пісьменнік, член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1995).

75 гадоў назад (11.04.1946 г.) у в. Несцяняты нарадзіўся Уладзімір Васільевіч Церабун, скульптар, мастак, графік, член Беларускага саюза мастакоў (1977). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1976). Ганаровы грамадзянін Смаргоні.

75 гадоў назад (03.05.1946г.) у Смаргоні нарадзіўся Пётр Пятровіч Альхімовіч, беларускі кампазітар, член Беларускага саюза кампазітараў (1982).

75 гадоў назад (11.07.1946г.) у в. Крэва нарадзіўся Уладзімір Пракопавіч Някляеў, паэт, празаік, член Беларускага саюза пісьменнікаў (1973). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1979), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998). Ганаровы грамадзянін Смаргоні.

70 гадоў назад (1951 г.) у в. Аславеняты нарадзіўся Іван Антонавіч Шайко, генерал-маёр, галоўны метэаролаг Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, акадэмік Акадэміі якасці РФ (1997), кандыдат тэхнічных навук (1997).

65 гадоў назад (17.03.1956 г.) у в. Труханава нарадзіўся Іван Іванавіч Трацяк, беларускі культуролаг, педагог.

65 гадоў назад (01.06.1956 г.) у в. Разначынаўка Астраханскай вобласці (Расія) нарадзіўся Аляксандр Віктаравіч Іваноў, мастак і музыкант. З 1985 г. працаваў і жыў ў Смаргоні.

60 гадоў назад (23.03.1961 г.)  у в. Дзенавішкі нарадзіўся Анатоль Іванавіч Бяляўскі, мастак, член Беларускага саюза мастакоў (1994).

60 гадоў назад (27.06.1961 г.)  у в. Вішнева нарадзіўся Уладзімір Анатольевіч Пумпур, беларускі вучоны, кандыдат тэхнічных навук (1990).

60 гадоў назад (06.10.1961 г.)  у Маладзечна нарадзілася Ала Леанідаўна Страшынская, беларуская паэтка, карэспандэнт, член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2003).

 

Прадпрыемствы

75 гадоў назад (1946 г.) пачаў працаваць КУП “Ліцейна – механічны завод”.

35 гадоў назад (1986 г.) пачалося  будаўніцтва Смаргонскага агрэгатнага завода.

25 гадоў назад (1996г.) Смаргонскі завод сухога абястлушчанага малака пераўтвораны ў  ААТ “Смаргонскія малочныя прадукты”, сёння філіял  ААТ “Лідскі малочна-кансервавы завод”.

 

Падрыхтаваны супрацоўнікамі музея